Намеснік міністра эканомікі Марыя Мажынская 12 лістапада 2026 года на пляцоўцы Магілёўскага аблвыканкама прадставіла дэлегатам Усебеларускага народнага сходу ад рэгіёна папярэднія вынікі рэалізацыі праграмы 2030 у бягучым годзе.
Намеснік міністра зрабіла акцэнт на сістэмным падыходзе да развіцця чалавечага капіталу, рэалізацыі яго патэнцыялу на ўсіх этапах жыцця. Для гэтага рэалізуецца тры дзяржпраграмы: «Беларусь інтэлектуальная», «Грамадства роўных магчымасцяў», «Збалансаваны рынак працы».
На думку Марыі Мажынскай, эканоміка пачынаецца з адукацыі, якая адказвае яе запытам, падрыхтоўкі спецыялістаў пад патрэбы рынку працы. Бо ўзровень якасці кадраў – актуальнае пытанне, у тым ліку і для Магілёўскай вобласці.
«Высокая кваліфікацыя немагчыма без практыкі і бесперапыннага развіцця - таму мы павялічваем долю практычнага навучання. На базе буйных прадпрыемстваў створана 28 сучасных навучальных майстэрняў, да канца года плануецца адкрыць яшчэ 22.
Стратэгічным крокам да тэхналагічнага рыўка стане падрыхтоўка спецыялістаў на якасна новым узроўні. Кузняй элітных кадраў у галіне прыродазнаўчых навук, прамысловых і лічбавых тэхналогій, іншых перспектыўных напрамкаў стане Акадэмія інтэлектуальных тэхналогій: з 1 верасня 27-га яна прыме першых студэнтаў», – адзначыла намеснік міністра эканомікі.
Марыя Мажынская таксама распавяла аб мерах па эфектыўным выкарыстанні працоўнага патэнцыялу.
«Ствараем умовы па паскораным выхадзе моладзі на рынак працы. Зніжаны тэрміны навучання па 640 прафесіях, выключана неабходнасць навучання па 18 прафесіях рабочых. Выбудавана ўзаемадзеянне школ з прадпрыемствамі аграпрамысловага комплексу і сістэмы ЖКГ.
Актыўна развіваем інфраструктуру для сем'яў з дзецьмі. У 2026 – м пабудаваны 4 новыя школы, у тым ліку адна-у Магілёве, яшчэ 5 рэканструявана. У дзіцячых садках адкрыта амаль 1000 груп з гнуткімі рэжымамі знаходжання, што дазваляе маладым бацькам паўнавартасна працаваць.
Вялікая ўвага надаецца падтрымцы людзей «срэбнага ўзросту». Важна задзейнічаць іх працоўны патэнцыял, даць магчымасць манетызаваць назапашаны вопыт. У рамках профільнага заканадаўства, Нацыянальнай стратэгіі «Актыўнае даўгалецце–2030» ствараюцца стымулы для працягу іх працоўнай дзейнасці.
Наша мэта – сфарміраваць умовы, каб кожны грамадзянін незалежна ад узросту і месца пражывання мог у поўнай меры рэалізаваць свой патэнцыял і ўносіць уклад у развіццё краіны, вобласці, раёна», – рэзюмавала намеснік міністра.