Пра гэта заявіла намесніца міністра эканомікі Марыя Мажынская ў інтэрв'ю праграме «Контуры» тэлеканала «АНТ».
Па словах намесніка кіраўніка эканамічнага ведамства, для развіцця рэгіёнаў, умацавання іх эканамічнага патэнцыялу важнай умовай з'яўляецца генерацыя і рэалізацыя новых інвестыцыйных праектаў.
«У цэлым за бягучую пяцігодку мы плануем завяршыць больш за тысячу праектаў, практычна ўсе яны рэалізуюцца за межамі сталіцы. Будзе створана звыш 13 тыс. новых працоўных месцаў. Вядома, гэта дасць значны імпульс развіццю рэгіёнаў.
У 2024-м уступіў у сілу новы Закон «Об инвестициях», які прадаставіў прагрэсіўныя механізмы падтрымкі бізнесу. З дапамогай гэтага інструмента рэалізуюцца 3 інвестыцыйныя дамовы на 2,6 млрд рублёў і 24 прэферэнцыйныя інвестпраекты на агульную суму блізу 1,4 млрд рублёў.
Акрамя таго, з падтрымкай дзяржавы ствараюцца вытворчыя пляцоўкі, дзе інвестары могуць аператыўна прыступіць да рэалізацыі сваіх праектаў. Першая такая пляцоўка ўжо дзейнічае ў Баранавічах. У бліжэйшы час адбудзецца адкрыццё першага корпуса індустрыяльнага парку ў Пінску. Практыку развіцця вытворчай інфраструктуры ў нашых рэгіёнах мы маем намер працягваць і ў далейшым», - распавяла Марыя Мажынская.
Як адзначыла намеснік міністра эканомікі, не менш важны прыярытэт – сацыяльная інфраструктура.
За 4 гады ўведзена ў эксплуатацыю 55 дзіцячых садкоў, 66 школ, адрамантавана 75 раённых бальніц. Пабудавана 21, 7 млн.кв. м. жылля, яшчэ 13 млн. кв. м – адрамантавана, рэканструявана больш за 13 тыс. км дарог.
«Высокія тэмпы захаваем і ў новай пяцігодцы. Агульны тэмп інвестыцый запланаваны на ўзроўні 116,7 %. Сфарміраваны пул з 700 інвестпраектаў на суму больш за 35 млрд руб.каля 250 сацыяльных аб'ектаў будзе ўведзена альбо рэканструявана.
Усё гэта дазволіць знізіць міжрэгіянальную дыферэнцыяцыю, стварыць роўныя магчымасці ў пытаннях занятасці і якасці жыцця ў кожным рэгіёне», – рэзюмавала Марыя Мажынская.