Пра гэта заявіла сёння, 4 верасня 2025г., намеснік міністра эканомікі Марыя Мажынская падчас пасяджэння пастаяннай Міжведамаснай камісіі па дзяржаўных праграмах.
На парадку дня – праекты дакументаў, якія наўпрост паўплываюць на якасць жыцця беларусаў: дзяржпраграмы «Здароўе нацыі», «Дэмаграфія» «Будаўніцтва жылля», «Збалансаваны рынак працы», «Дарогі Беларусі».
Адкрываючы пасяджэнне, Марыя Мажынская падкрэсліла, што дзяржаўныя праграмы – ключавы інструмент рэалізацыі задач праграмы сацыяльна-эканамічнага развіцця краіны на найбліжэйшае пяцігоддзе. Адпаведна, усе мэтавыя паказчыкі і індыкатары праграмы - 2030 павінны быць каскадаваны і канкрэтызаваны ў рамках адпаведных дзяржпраграм.
«Дзяржпраграмы павінны ўтрымліваць мерапрыемствы з вымерна вынікамі – няхай гэта будзе запуск новых інфраструктурных аб'ектаў, будаўніцтва жылля або развіццё чалавечага капіталу. Камісія будзе забяспечваць строгі кантроль за выкананнем гэтага прынцыпу», - акцэнтавала намеснік міністра эканомікі.
Па словах Марыі Мажынскай, у новым пяцігоддзі стаіць мэта пераходу на высокія стандарты якасці жыцця.
«Дасягнуць яе магчыма, забяспечыўшы, у тым ліку, годныя ўмовы для стваральнай працы нашых людзей. Адпаведна, KPI профільнай дзяржпраграмы – гнуткасць сістэмы рэгулявання попыту і прапановы працоўнай сілы, эфектыўнасць інструментаў прафпадрыхтоўкі і перападрыхтоўкі плюс выразнасць алгарытмаў садзейнічання занятасці для кожнага: ад школьніка, які хоча падпрацаваць на вакацыях, да пенсіянера, які хоча працягваць працаваць.
Таксама сярод прыярытэтаў новай пяцігодкі-развіццё транспартнай інфраструктуры, забеспячэнне даступнага жылля, умацаванне дэмаграфічнай устойлівасці і павышэнне якасці медыцынскіх паслуг. Усе гэтыя напрамкі знойдуць адлюстраванне ў праектных мерапрыемствах дзяржпраграм», - адзначыла намеснік кіраўніка Міністэрства.