Версія для друку
Памер шрыфту
+
Друк

Марыя Мажынская: рэалізацыя дзяржпраграм садзейнічае дасягненню прыярытэтаў сацыяльна-эканамічнага развіцця краіны

Сёння, 10 сакавіка 2026 года, пад старшынствам намесніка міністра эканомікі Марыі Мажынскай адбылося пасяджэнне пастаяннай Міжведамаснай камісіі па дзяржаўных праграмах. Удзел у мерапрыемстве прынялі Міністр эканомікі Юрый Чабатар, прадстаўнікі Мінінфарма, Мінпрацы і сацабароны, Дзяржаўнага пагранічнага камітэта, Дзяржаўнага мытнага камітэта.

На парадку дня – справаздачы аб рэалізацыі дзяржпраграм «Рынак працы і садзейнічанне занятасці», «Масавая інфармацыя і кнігавыданне», «Урэгуляванне надзвычайных сітуацый», «Iнфраструктура пунктаў пропуску на дзяржаўнай мяжы Рэспублікі Беларусь» на 2021 – 2025 гады.

Як адзначыла намеснік кіраўніка эканамічнага ведамства, у мінулым пяцігоддзі дзяржава актыўна інвесціравала ў эфектыўную занятасць.

« За пяць гадоў садзейнічанне ў працаўладкаванні атрымалі звыш 630 тысяч чалавек, каля 13,5 тысяч беспрацоўных прайшлі прафесійную падрыхтоўку, перападрыхтоўку і павышэнне кваліфікацыі, каля 5 тысяч беларусаў атрымалі субсідыю на адкрыццё сваёй справы, больш за 500 сем'ям аказана садзейнічанне ў пераездзе на новае месца жыхарства і працы», – распавяла Марыя Мажынская.

Па словах намесніка міністра эканомікі, вялікая праца праведзена ў рамках рэалізацыі разгляданых дзяржпраграм. Напрыклад, развіццё пагранічнай інфраструктуры: выкананне мерапрыемстваў профільнай дзяржпраграмы дазволіла рэканструяваць 13 аўтадарожных пунктаў пропуску, нарасціўшы іх прапускную здольнасць.

«Такія ўкладанні ўмацоўваюць транзітны патэнцыял Беларусі і спрыяюць фармаванню спрыяльнага іміджу нашай краіны для турыстаў», – адзначыла Марыя Мажынская.

Вы можаце знайсці гэту старонку па наступным адрасе:
https://economy.gov.by/by/news-by/view/maryja-mazhynskaja-realizatsyja-dzjarzhpragram-sadzejnichae-dasjagnennju-pryjarytetau-satsyjalna-51145-2026/
 © Мiнiстэрства эканомiкi Рэспублiкi Беларусь
Пры выкарыстаннi матэрыалу спасылка абавязкова