Версія для друку
Памер шрыфту
+
Друк

Марыя Мажынская: створаны камфортныя ўмовы для дынамічнага развіцця рэгіёнаў на аснове наяўных канкурэнтных пераваг

Пра гэта заявіла 31 ліпеня 2026 года намеснік міністра эканомікі Марыя Мажынская падчас рабочай паездкі ў Лельчыцкі раён Гомельскай вобласці.

Сёння раніцай намеснік кіраўніка эканамічнага ведамства наведала прадпрыемствы рэгіёна, якія рэалізуюць перспектыўныя вытворчыя інвестпраекты.

ТАА «Лельбудгарант» дзякуючы ініцыятыве «Адзін раён - адзін праект» стварыла новую вытворчасць прадукцыі дрэваапрацоўкі. Каля 70% выпускаемых тавараў адпраўляецца на экспарт, астатнія запатрабаваныя на ўнутраным рынку, выкарыстоўваюцца для ўласных патрэб пры правядзенні будаўнічых работ і капітальнага рамонту аб'ектаў.

Шчэбеневы завод «Глушкевічы» КПРСУП «Гомельаблдарбуд» мае намер правесці рэканструкцыю тэхналагічнай лініі драбнення №1. Праект уключаны ў інвестыцыйную праграму Гомельскай вобласці на будучы год, распрацавана праектна-каштарысная дакументацыя.

З кіраўнікамі арганізацый намеснік міністра эканомікі абмеркавала бягучую сітуацыю і далейшыя планы.

Працоўны дзень Марыі Мажынскай прадоўжыўся ўдзелам у пасяджэнні райвыканкама па падвядзенні вынікаў сацыяльна-эканамічнага развіцця рэгіёна ў першым паўгоддзі 2026-га.

Як адзначыла ў ходзе мерапрыемства намеснік кіраўніка Міністэрства, Лельчыцы – адзін з самых экалагічна чыстых і багатых прыроднымі рэсурсамі рэгіёнаў краіны, удзельнік праграмы развіцця Прыпяцкага Палесся на 2025-2030 гады, адна з задач якой – пераўтварыць існуючыя канкурэнтныя перавагі гэтых тэрыторый у высокія эканамічныя паказчыкі і рост якасці жыцця людзей.

«Залог устойлівага і дынамічнага развіцця раёна ў бягучай пяцігодцы-рэалізацыя праектаў, накіраваных на павышэнне лакалізацыі, стварэнне новых кааперацыйных ланцужкоў, паглыбленую перапрацоўку мясцовай сыравіны. Прадпрыемствам, чые вытворча-інвестыцыйныя стратэгіі абапіраюцца на падобныя бізнес-ідэі, прапануем падтрымку на камфортных умовах – праз механізмы абноўленага інвестыцыйнага заканадаўства і крэдытныя прадукты «Рэгіянальнай ініцыятывы».

Не менш важны напрамак – аграэкатурызм. Унікальныя флора і фауна краю, магчымасць азнаёміцца з векавымі традыцыямі бортніцтва, паспрабаваць натуральныя дэлікатэсы, прыгатаваныя па традыцыйных рэцэптах – усё гэта цікава не толькі нашым людзям, але і замежным гасцям. У рэгіёне ўжо ёсць прыклады падобных «гісторый поспеху», і гэты станоўчы вопыт неабходна маштабаваць», – падкрэсліла намеснік міністра эканомікі.

У завяршэнне сваёй рабочай паездкі Марыя Мажынская наведала ДЛУ «Лельчыцкі лясгас». У перспектыўных планах арганізацыі-мадэрнізацыя лесапільнай вытворчасці, а таксама развіццё і прасоўванне створанага на сваёй тэрыторыі новага турыстычнага аб'екта «Палеская сцежка».

 

 

Вы можаце знайсці гэту старонку па наступным адрасе:
https://economy.gov.by/by/news-by/view/maryja-mazhynskaja-stvorany-kamfortnyja-umovy-dlja-dynamichnaga-razvitstsja-regienau-na-asnove-najaunyx-51455-2026/
 © Мiнiстэрства эканомiкi Рэспублiкi Беларусь
Пры выкарыстаннi матэрыалу спасылка абавязкова