Версія для друку
Памер шрыфту
+
Друк

Марыя Пакало: беларускі вопыт фіназдараўлення выклікаў цікавасць нашых калег з краін СНД

Прадстаўнікі Мінэканомікі 16-17 верасня выступілі на рабочых сесіях Міжнароднага антыкрызіснага Кангрэса «Парадная Асамблея» ў г.Алматы.

Намеснік дырэктара Дэпартамента па санацыі і банкруцтву Марыя Пакало распавяла аб навацыях заканадаўства аб урэгуляванні неплацежаздольнасці: ролі дзяржорганаў у фінансавым аздараўленні арганізацый і практыцы працы электронных гандлёвых пляцовак.

Начальнік ўпраўлення кантролю, атэстацыі і прававой працы Дэпартамента Юлія Старкова падчас пленарных пасяджэнняў Кангрэса прыняла ўдзел у дыскусіі па праблемных пытаннях рэалізацыі трансгранічнага банкруцтва і далейшай працы над мадэльным законам краін-удзельніц СНД.

Вы можаце знайсці гэту старонку па наступным адрасе:
https://economy.gov.by/by/news-by/view/maryja-pakalo-belaruski-vopyt-finazdaraulennja-vyklikau-tsikavasts-nashyx-kaleg-z-krain-snd-50728-2025/
 © Мiнiстэрства эканомiкi Рэспублiкi Беларусь
Пры выкарыстаннi матэрыалу спасылка абавязкова