Міністэрства эканомікі сумесна з ААТ «ААБ Беларусбанк» і ТАА «АСБ Кансалт» пры падтрымцы Міністэрства адукацыі аб'яўляе аб старце конкурсу на лепшую бізнес-ідэю, бізнес-праект «Падтрымка маладзёжнай ініцыятывы».
Мэта конкурсу – папулярызацыя прадпрымальніцкай дзейнасці сярод моладзі, выяўленне і заахвочванне творчых, ініцыятыўных студэнтаў, павышэнне ўзроўню прафесійнай арыентацыі моладзі.
Удзельнікамі конкурсу могуць стаць студэнты ўстаноў вышэйшай адукацыі Рэспублікі Беларусь, пачынаючы з 3 курса дзённай формы навучання, якія дасягнулі паўналетняга ўзросту.
Удзел бясплатны.
Конкурс праходзіць у тры этапы:
1-ы этап – з 1 верасня па 30 верасня 2025 года: падача заявак (фармат PDF) і конкурсных работ (бізнес-праект, бізнес-ідэя ў выглядзе прэзентацыі ў фармаце PowerPoint) ажыццяўляецца на электронную пошту: sme@economy.gov.by з пазнакай " Падтрымка моладзевай ініцыятывы»;
2-і этап – адбор праектаў-праводзіцца завочна з 1 кастрычніка па 1 лістапада 2025 года;
3-і этап – падвядзенне вынікаў і ўзнагароджанне пераможцаў з 10 па 17 лістапада 2025 года.
Тэматыка бізнес-праектаў і бізнес-ідэй не абмежавана.
Пераможцамі конкурсу прызнаюцца тры ўдзельнікі, якія ўзнагароджваюцца дыпломамі Мінэканомікі і адмысловымі падарункамі ад партнёраў конкурсу.
Таксама ім прадастаўляецца магчымасць скарыстацца мерамі падтрымкі ад ААТ «ААБ Беларусбанк».
Больш падрабязна аб парадку правядзення конкурсу можна азнаёміцца ў спецыяльным раздзеле нашага сайта.