Версія для друку
Памер шрыфту
─
+
Друк

Мінэканомікі працягвае дыялог з бізнесам: у Брэсце абмеркавалі меры падтрымкі МСП і актуальныя пытанні іх дзейнасці

Першы намеснік міністра эканомікі Іван Вежнавец і дырэктар Дэпартамента па прадпрымальніцтву Вольга Русіновіч сёння, 8 кастрычніка 2026 года, наведалі з рабочай паездкай г.Брэст.

Старт рабочай праграмы - у Цэнтры падтрымкі прадпрымальніцтва ТАА «ГудФайл»: прадстаўнікі Міністэрства азнаёміліся з працай Цэнтра і з яго кіраўніцтвам абмеркавалі шляхі павышэння эфектыўнасці аказваемай падтрымкі.

Асноўнай пляцоўкай дыялогу стаў Брэсцкі філіял ЧУО «Каледж бізнесу і права», дзе адбылася сустрэча з прадстаўнікамі дзелавой супольнасці рэгіёна і студэнтамі.

Іван Вежнавец распавёў аб мерах падтрымкі малога і сярэдняга прадпрымальніцтва, а таксама адказаў на пытанні, якія цікавяць бiзнэс. Прадпрымальнікі паднялі цэлы шэраг актуальных тэм: ад венчурнага фінансавання і механізму СПОТ да кампенсацыі выдаткаў на замежныя выставы і ўплыву Пастановы № 713 на дзейнасць суб'ектаў малога бізнэсу. Агучаны праблемы з пастаўкамі сыравіны для лакафарбавых вытворчасцяў.

Прадпрымальнікі таксама пазначылі ключавыя напрамкі для працы: далейшая цыфравізацыі ўзаемадзеяння дзяржавы і бізнесу, а таксама неабходнасць спрашчэння працэдуры атрымання сродкаў з інавацыйнага фонду.

Мінэканомікі працягне рабочыя сустрэчы з прадпрымальнікамі ў рэгіёнах.

Вы можаце знайсці гэту старонку па наступным адрасе:
https://economy.gov.by/by/news-by/view/minekanomiki-pratsjagvae-dyjalog-z-biznesam-u-brestse-abmerkavali-mery-padtrymki-msp-i-aktualnyja-51587-2026/
 © Мiнiстэрства эканомiкi Рэспублiкi Беларусь
Пры выкарыстаннi матэрыалу спасылка абавязкова