Версія для друку
Памер шрыфту
─
+
Друк

Мінэканомікі правяло дыялогавую пляцоўку з прадпрымальнікамі сталіцы

Сёння намеснік дырэктара Дэпартамента па прадпрымальніцтву Вольга Нячаева сустрэлася з прадстаўнікамі дзелавой супольнасці г.Мінска. На сустрэчы прысутнічалі прадстаўнікі розных сфер дзейнасці (лёгкая прамысловасць, медыцына, сельская гаспадарка, IT-сфера, Турызм, рамеснікі і інш.).

Мерапрыемства адбылося на пляцоўцы інкубатара малога прадпрымальніцтва УП «УIН».

Удзельнікі абмеркавалі дзейнасць суб'ектаў інфраструктуры падтрымкі малога і сярэдняга прадпрымальніцтва, стымулы для маштабавання бізнесу, а таксама актуальныя пытанні прадпрымальніцкай дзейнасці.

У ліку пытанняў, узнятых прадпрымальнікамі: абарона беларускіх вытворцаў, правядзенне дзяржаўных закупак, а таксама прапановы па забеспячэнні інструментамі фінансавай падтрымкі суб'ектаў малога прадпрымальніцтва.

«Дыялог з прадпрымальнікамі на месцах дапамагае выяўляць «вузкія» месцы ў заканадаўстве, праблемныя пытанні ў іх дзейнасці, а таксама атрымаць канструктыўныя прапановы па ўдасканаленні рэгуляторыкі. Ва ўзаемадзеянні з галіновымі рэгулятарамі стараемся аператыўна іх вырашаць», – адзначыла Вольга Нячаева.

Дыялогавыя пляцоўкі Мінэканомікі з прадпрымальнікамі працягнуцца ў рэгіёнах.

Вы можаце знайсці гэту старонку па наступным адрасе:
https://economy.gov.by/by/news-by/view/minekanomiki-pravjalo-dyjalogavuju-pljatsouku-z-pradprymalnikami-stalitsy-51656-2026/
 © Мiнiстэрства эканомiкi Рэспублiкi Беларусь
Пры выкарыстаннi матэрыалу спасылка абавязкова