14 кастрычніка 2025 г. адбылася сустрэча намесніка міністра эканомікі Кірыла Машарскага з дэлегацыяй Рэспублікі Узбекістан на чале з першым намеснікам міністра эканомікі і фінансаў Ільхомам Норкулавым.
Цэнтральнай тэмай перамоў сталі перспектыўныя напрамкі міжведамаснага супрацоўніцтва.
Узбекскія калегі адзначылі важнасць выкарыстання ведаў і вопыту нашай краіны ў развіцці малога і сярэдняга прадпрымальніцтва, планаванні тэрытарыяльнага развіцця, выказалі зацікаўленасць у наладжванні кантактаў эканамічных ведамстваў дзвюх краін.
Вялікая ўвага была ўдзелена перспектыўным напрамкам паглыблення двухбаковых адносін Беларусі і Узбекістана.