Версія для друку
Памер шрыфту
+
Друк

Міністэрства эканомікі працягвае практыку арганізацыі правядзення выязных «адкрытых прыёмных» у рэгіёнах

У г.п. Дрыбін Магілёўскай вобласці 20 лютага 2020 г. у рамках правядзення пасяджэння Савета па развіцці прадпрымальніцтвапры Магілёўскім аблвыканкаме адбылася выязная «адкрытая прыёмная» па абмеркаванню праблемных пытанняў развіцця прадпрымальніцтва ў Дрыбінскім раёне.

У мерапрыемстве прынялі ўдзел прадстаўнікі бізнесу, фермерскіх гаспадарак Дрыбінскага, Магілёўскага, Гарэцкага і Шклоўскага раёнаў, суб'ектаў інфраструктуры падтрымкі малога і сярэдняга прадпрымальніцтва, Магілёўскага аблвыканкама, Дрыбінскага райвыканкама, а таксама рэспубліканскіх органаў дзяржаўнага кіравання.

Падчас гэтых мерапрыемстваў разгледжаны і абмеркаваны актуальныя пытанні дзейнасці фермерскіх гаспадарак раёна і іх дзяржаўнай падтрымкі, у тым ліку фінансавай і маёмаснай, а таксама доступу суб'ектаў прадпрымальніцтва да фінансавых рэсурсаў.

Прысутным прадастаўлена інфармацыя аб парадку і ўмовах аказання дзяржаўнай падтрымкі фермерскіх гаспадарак, суб'ектаў малога і сярэдняга прадпрымальніцтва, дадзены тлумачэнні па паступіўшых праблемных пытаннях.

Праца па выязным «адкрытым прыёмным» у 2020 годзе будзе працягнута.

Вы можаце знайсці гэту старонку па наступным адрасе:
https://economy.gov.by/by/news-by/view/ministerstva-ekanomiki-pratsjagvae-praktyku-arganizatsyi-pravjadzennja-vyjaznyx-adkrytyx-pryemnyx-u-regienax-45163-2020/
 © Мiнiстэрства эканомiкi Рэспублiкi Беларусь
Пры выкарыстаннi матэрыалу спасылка абавязкова