18 лістапада 2026 г.на пляцоўцы інкубатара малога прадпрымальніцтва УП «УИН» адбылася форсайт-сесія на тэму «Турызм і крэатыўная эканоміка: кропкі перасячэння».
Інтэрактыўная праца прадстаўнікоў дзяржорганаў-рэгулятараў, прафесійнай, дзелавой і экспертнай супольнасці разгарнулася ў малых групах па чатырох блоках.
Разглядаліся пытанні прасоўвання беларускіх сувеніраў, магчымасці ўмацавання інфраструктурнага і кадравага патэнцыялу галіны. Таксама эксперты выканалі творчае заданне: сфарміраваць канцэпцыю новага турыстычнага маршруту або падзейнага мерапрыемства, у аснове якога ляжыць крэатыўная індустрыя.
У завяршэнне ўдзельнікі падзяліліся меркаваннем аб існуючых заканадаўчых бар'ерах і агучылі прапановы па мерах падтрымкі бізнесу ў сферы турызму.
На думку намесніка дырэктара Дэпартамента па прадпрымальніцтвe Вольгі Нячаевай, менавіта такі крэатыўны фармат падыходзіць для абмеркавання індустрыі ўражанняў.
«Падчас форсайт-сесіі пры ўдзеле экспертаў з розных абласцей нам удалося лепш зразумець і сфармуляваць праблематыку сферы турызму. У першую чаргу, неабходна ўзмацніць ролю мясцовых цэнтраў турызму і прадстаўленасць інфармацыі аб крэатыўным турызме на рэгіянальных і спецыялізаваных сайтах, звярнуць увагу на зручнасць часу працы такіх турыстычных кропак. Важна і актыўнае самастойнае SMM-развіццё гульцоў рынку для пашырэння ахопу патэнцыйных кліентаў і магчымасці супрацоўніцтва, у тым ліку дзяржаўна-прыватнага.
Акрамя таго, нам спадабаліся прапановы па «Камароўскім» (ад Камароўкі ў Мінску) турызме, арганізацыі чайных маршрутаў і калабарацыі нашых любімых брэндаў, арганізацыі баляў, дзе можна злучыць усе напрамкі крэатыўнай эканомікі. Гэта цікавыя ідэі і, мы спадзяемся, яны будуць успрынятыя турагенцтвамі і ўвасобяцца ў жыццё», – адзначыла намеснік дырэктара Дэпартамента па прадпрымальніцтву Вольга Нячаева.