Праца Мінэканомікі. Галоўныя падзеі, праекты, вынікі тыдня
- Міністр эканомікі Юрый Чабатар прыняў удзел у нарадзе ў Прэзідэнта па тэме развіцця раёнаў Прыпяцкага Палесся і рэалізацыі адпаведнай праграмы
- Міністр эканомікі Юрый Чабатар прадставіў Мінэканомікі на нарадзе пад кіраўніцтвам Кіраўніка дзяржавы па пытаннях развіцця навуковай сферы і дзейнасці Нацыянальнай акадэміі навук Беларусі
- Міністр эканомікі Юрый Чабатар распавёў журналістам пра канцэпцыю мерапрыемстваў Беларускага тыдня прадпрымальніцтва
- Міністр эканомікі Юрый Чабатар удзельнічаў ва ўрачыстай цырымоніі ўшанавання пераможцаў Нацыянальнага конкурсу «Прадпрымальнік года»: выступіў з прывітальным словам да пераможцаў, уручыў дыпломы «ганаравых прадпрымальнікаў» кіраўнікам арганізацый, якія атрымалі перамогу ў конкурсе другі год запар
- Першы намеснік міністра эканомікі Іван Вежнавец у рамках адзінага дня інфармавання наведаў Бабруйскі раён і правёў рабочую сустрэчу з працоўным калектывам ЗАТ «Легпрамразвіццё»
- пад старшынствам намесніка міністра эканомікі Марыі Мажынскай адбылося чарговае пасяджэнне пастаяннай Міжведамаснай камісіі па дзяржпраграмах
- намеснік міністра эканомікі Алеся Абраменка прыняла ўдзел у пасяджэнні Савета ЕЭК пад старшынствам намесніка Прэм'ер-міністра Рэспублікі Беларусь Наталлі Пяткевіч
- намеснік міністра эканомікі Алена Балігатава ўручыла пасведчанні аб рэгістрацыі ў якасці бізнес-школ рэктару Інстытута «Кадры індустрыі» Таццяне Мельнікавай, першаму прарэктару БДЭУ Таццяне Садоўскай і намесніку дырэктара па вучэбнай працы і адукацыйных інавацыях інстытута бізнесу БДУ Аляксею Крыўко-Красько
- намеснік міністра эканомікі Кірыл Машарскі прадставіў Мінэканомікі на II Рэспубліканскім маладзёжным аналітычным форуме: выступіў з прывітальным словам, прыняў удзел у дыскусіі і адказаў на пытанні маладых аналітыкаў, уручыў узнагароды пераможцам конкурсу «Падтрымка маладзёжнай ініцыятывы»
- намеснік міністра эканомікі Кірыл Машарскі прыняў удзел у сумесным беларуска-расійскім семінар-вебінары, прысвечаным абмену вопытам у сферы падтрымкі жаночага прадпрымальніцтва, які праходзіў на пляцоўцы інкубатара малога прадпрымальніцтва УП «УІН», а таксама ўручыў узнагароды пераможцам конкурсу « Бізнэсмама»
- намеснік міністра эканомікі Кірыл Машарскі ў інтэрв'ю тэлеканалу «АНТ» распавёў пра дынаміку стварэння індывідуальнымі прадпрымальнікамі новых камерцыйных арганізацый з дапамогай «бясшвоўнага пераходу»
- намеснік міністра эканомікі Кірыл Машарскі і намеснік дырэктара Дэпартамента па прадпрымальніцтву Ірына Бабачонак удзельнічалі ў дыялогавай пляцоўцы з індывідуальнымі прадпрымальнікамі сталіцы, арганізаванай у Мінгарвыканкаме ў рамках Тыдня прадпрымальніцтва
- дырэктар Дэпартамента па прадпрымальніцтве Вольга Русіновіч прыняла ўдзел у міжнароднай канферэнцыі «Гарантыйная падтрымка суб'ектаў малога і сярэдняга прадпрымальніцтва»
- намеснік дырэктара Дэпартамента па прадпрымальніцтве Руслан Невяровіч прадставіў Мінэканомікі на Форуме дзелавых колаў, які праходзіў у рамках Беларускага тыдня прадпрымальніцтва
- намеснік дырэктара Дэпартамента па прадпрымальніцтве Руслан Неверавіч прыняў удзел у семінары з суб'ектамі інфраструктуры падтрымкі МСП, які праходзіў на пляцоўцы інкубатара малога прадпрымальніцтва КУП « Маладзёжная сацыяльная служба»
- супрацоўнікі Дэпартамента па прадпрымальніцтву ўдзельнічалі ў бізнес-канферэнцыі «Бяры і рабі! Час рашэнняў», VI стартап-форуме эканамічнага факультэта БДУ і шэрагу іншых мерапрыемстваў у рамках Беларускага тыдня прадпрымальніцтва
- размешчана інфармацыя аб дынаміцы асноўных паказчыкаў сацыяльна-эканамічнага развіцця краіны ў студзені-кастрычніку бягучага года
- супрацоўнікі Мінэканомікі наведалі з экскурсіяй Мінскі трактарны завод
- на адзіным дні інфармавання ў Мінэканомікі абмеркавалі пытанні прафілактыкі кіберзлачынстваў
- размешчана на сайце аб'ява аб правядзенні чарговага конкурсу інвестпраектаў МСП Беларускага фонду фінансавай падтрымкі прадпрымальнікаў.