Версія для друку
Памер шрыфту
+
Друк

Праца Мінэканомікі. Галоўныя падзеі, праекты, вынікі тыдня

·       Міністр эканомікі Юрый Чабатар у складзе дзяржаўнай дэлегацыі прыняў удзел у пасяджэнні Вышэйшага Еўразійскага эканамічнага савета, якое адбылося ў г. Санкт-Пецярбург

·       Міністр эканомікі Юрый Чабатар прадставіў Мінэканомікі на пасяджэнні Наглядальнага савета Банка развіцця, Наглядальнага савета ААБ «Беларусбанк» і праўлення Беларускага фонду фінансавай падтрымкі прадпрымальнікаў

·       намеснік міністра эканомікі Марыя Мажынская наведала з рабочым візітам Пухавіцкі раён Мінскай вобласці: прыняла ўдзел у пасяджэнні райвыканкама, дзе абмяркоўваліся ключавыя пытанні развіцця рэгіёна, наведала шэраг мясцовых прадпрыемстваў, якія рэалізуюць інвестпраекты

·       намеснік міністра эканомікі Алеся Абраменка падчас рабочай паездкі ў Лепельскі раён прыняла ўдзел у пасяджэнні райвыканкама, на якім падводзіліся вынікі сацыяльна-эканамічнага развіцця рэгіёна ў 2025-м і перспектыўныя планы на 2026-ы, а таксама наведала шэраг прадпрыемстваў рэгіёна

·       намеснік міністра эканомікі Кірыл Машарскі прыняў удзел у пасяджэнні Рэспубліканскай камісіі па кантролю за ажыццяўленнем разлікаў за прыродны газ, электрычную і цеплавую энергію пад старшынствам Міністра энергетыкі Дзяніса Мароза

·       намеснік міністра эканомікі Кірыл Машарскі прыняў удзел ва пагаджальнай нарадзе па праекце Комплексу мер, накіраваных на паслядоўнае развіццё ў Рэспубліцы Беларусь суднабудавання і неабходнай берагавой інфраструктуры, падрыхтаванага Міністэрствам транспарту і камунікацый

·       пад кіраўніцтвам намесніка міністра эканомікі Кірыла Машарскага адбылося пасяджэнне рабочай групы па пытаннях рэгістрацыі і дзейнасці суб'ектаў інфраструктуры падтрымкі малога і сярэдняга прадпрымальніцтва пры грамадска-кансультатыўным (экспертным) Савеце па развіцці прадпрымальніцтва пры Міністэрстве эканомікі

·       размешчана на сайце інфармацыя аб задачах Дзяржаўнай праграмы «Устойлівае прадпрымальніцтва»

·          у рубрыцы «Беларусы ў ЕЭК: прафесійна аб інтэграцыі» апублікавана інтэрв'ю дырэктара дэпартамента гандлёвай палітыкі ЕЭК Уладзіміра Серпікава.

Вы можаце знайсці гэту старонку па наступным адрасе:
https://economy.gov.by/by/news-by/view/pratsa-minekanomiki-galounyja-padzei-praekty-vyniki-tydnja-51011-2025/
 © Мiнiстэрства эканомiкi Рэспублiкi Беларусь
Пры выкарыстаннi матэрыалу спасылка абавязкова