Праца Мінэканомікі. Галоўныя падзеі, праекты, вынікі тыдня
- Міністр эканомікі Юрый Чабатар прыняў удзел у пасяджэнні праўлення Беларускага фонду фінансавай падтрымкі прадпрымальнікаў
- Міністр эканомікі Юрый Чабатар у рамках рабочай паездкі ў Віцебскую вобласць правёў сустрэчы з прадстаўнікамі дзелавой супольнасці Бешанковіцкага раёна і з працоўным калектывам НВП «Белкатламаш», а таксама азнаёміўся з вынікамі рэалізацыі інвестпраекта ТАА «Лукомльскі кансервавы завод» па вытворчасці рыбнай прадукцыі
- Міністр эканомікі Юрый Чабатар прадставіў Мінэканомікі на ўрачыстай цырымоніі ўшанавання пераможцаў конкурсу «Iмпартазамяшчэнне»: выступіў з прывітальным словам да ўдзельнікаў мерапрыемства і распавёў журналістам «на палях» цырымоніі аб значэнні папулярызацыі вопыту лепшых з лепшых у імпартазамяшчэнні
- Міністр эканомікі Юрый Чабатар прыняў удзел у пасяджэнні назіральнага савета ААТ «Нафтан»
- Міністр эканомікі Юрый Чабатар у інтэрв'ю праграме «Контуры» тэлеканала «АНТ» пазначыў ключавыя дасягненні сацыяльна-эканамічнага развіцця, якія сталі магчымымі дзякуючы прыняццю Асноўнага закона Рэспублікі Беларусь
- апублікавана на сайце віншаванне міністра эканомікі Юрыя Чабатара З Днём Канстытуцыі Рэспублікі Беларусь
- Першы намеснік міністра эканомікі Іван Вежнавец прыняў удзел у пасяджэнні савета канцэрна «Беллегпрам» пад кіраўніцтвам намесніка Прэм'ер-міністра Рэспублікі Беларусь Віктара Каранкевіча, падчас якога былі разгледжаны вынікі работы прадпрыемстваў канцэрна ў 2025 годзе і пастаўлены задачы на 2026 год
- Першы намеснік міністра эканомікі Іван Вежнавец прыняў удзел і выступіў з прывітальным словам на выніковай канферэнцыі праекта «Садзейнічанне ўкараненню тэхналогій чацвёртай прамысловай рэвалюцыі ў Магілёўскай вобласці Беларусі»
- Першы намеснік міністра эканомікі Іван Вежнавец, начальнік галоўнага ўпраўлення эканомікі прамысловасці Уладзімір Лабанаў і начальнік упраўлення эканомікі інавацыйнай дзейнасці Сяргей Лях наведалі ДНУ «Аб'яднаны інстытут машынабудавання НАН Беларусі», дзе азнаёміліся з яго бягучай дзейнасцю і перспектывамі далейшага развіцця
- намеснік міністра эканомікі Марыя Мажынская выступіла на інфастрыме ў Мінскай гарадской ратушы на тэму «Сучасныя падыходы да развіцця рэгіёнаў: ад эканомікі да сацыяльнай інфраструктуры»
- пад старшынствам намесніка міністра эканомікі Марыі Мажынскай адбылося пасяджэнне пастаяннай Міжведамаснай камісіі па дзяржаўных праграмах
- у Мінэканомікі ў рамках адзінага дня інфармавання адбыўся выступ аналітыка Беларускага інстытута стратэгічных даследаванняў Валянціна Невара на тэму «Сучасныя падыходы да развіцця рэгіёнаў: ад эканомікі да сацыяльнай інфраструктуры»
- апублікаваная інфармацыя да Закона Рэспублікі Беларусь «Об изменении законов по вопросам регулирования гражданского судопроизводства и гражданских правоотношений»
- размешчаны каментар аб дынаміцы асноўных паказчыкаў сацыяльна-эканамічнага развіцця краіны ў студзені-лютым 2026-га
- апублікаваная інфармацыя аб пераможцах рэспубліканскага конкурсу бізнес-праектаў «Практыка росту»
- размешчаны дадзеныя аб колькасці і выніках працы суб'ектаў інфраструктуры падтрымкі МСП у 2025-м
- апублікавана аб'ява аб правядзенні чарговага конкурсу інвестпраектаў Беларускага фонду фінансавай падтрымкі прадпрымальнікаў.