Версія для друку
Памер шрыфту
+
Друк

Праца Мінэканомікі. Галоўныя падзеі, праекты, вынікі тыдня

·        Першы намеснік міністра эканомікі Іван Вежнавец падчас рабочай паездкі ў рэгіёны сустрэўся з працоўным калектывам ДЛУ «Бялыніцкі лясгас», а таксама наведаў шэраг прадпрыемстваў Чэрвеньскага раёна Мінскай вобласці, чые інвестпраекты сталі часткай пула «Рэгіянальнай ініцыятывы»

·        пад кіраўніцтвам Першага намесніка міністра эканомікі Івана Вежнаўца адбылося чарговае пасяджэнне грамадска-кансультатыўнага (экспертнага) савета па развіцці прадпрымальніцтва пры Мінэканомікі

·        пад старшынствам намесніка міністра эканомікі Алесі Абраменкі праведзена пасяджэнне беларускіх частак рабочых груп па супрацоўніцтве з Уладзімірскай вобласцю РФ і Рэспублікай Саха (Якуція)

·        пад старшынствам намесніка міністра эканомікі Марыі Мажынскай адбылося пасяджэнне пастаяннай Міжведамаснай камісіі па дзяржаўных праграмах

·        намеснік міністра эканомікі Аляксей Зубовіч прадставіў Мінэканомікі на пасяджэнні Міжведамаснага савета па дзяржаўнай статыстыцы, які праходзіў пад старшынствам кіраўніка Белстата Іны Мядзведзевай

·        намеснік міністра эканомікі Аляксей Зубовіч падчас сваёй рабочай паездкі ў Лепельскі раён прыняў удзел у пасяджэнні райвыканкама, дзе падводзіліся вынікі сацыяльна-эканамічнага развіцця раёна і напаўнення яго бюджэту ў першым паўгоддзі 2026-га, а таксама наведаў шэраг мясцовых прадпрыемстваў

·        дырэктар Дэпартамента па прадпрымальніцтву Вольга Русіновіч падчас рабочай паездкі ў г. Віцебск правяла сустрэчу з прадстаўнікамі дзелавой супольнасці рэгіёну па абмеркаванні хвалюючых іх пытанняў, а таксама азнаёмілася з дзейнасцю інкубатара малога прадпрымальніцтва ТАА ПГ «Закон і парадак»

·        дырэктар Дэпартамента па прадпрымальніцтву Вольга Русіновіч прыняла ўдзел у міжнародным форуме «Стратэгія і мэты ўстойлівага развіцця з жаночым тварам», які праходзіў у рамках XXXV Міжнароднага фестывалю «Славянскі базар у Віцебску»

·        у Мінэканомікі адбыўся адзіны дзень інфармавання па тэме: «Забеспячэнне бяспекі жыццядзейнасці: ад кібератак да правілаў на дарогах»

·        размешчана інфармацыя аб дынаміцы асноўных паказчыкаў сацыяльна-эканамічнага развіцця краіны па выніках першага паўгоддзя

·        апублікаваны вынікі грамадскага абмеркавання праекта Указа  «О совершенствовании деятельности садоводческих товариществ»

·        размешчана на сайце прэзентацыя аб механізме фінансавай падтрымкі інтэграцыйных праектаў у прамысловасці ЕАЭС

·        апублікавана аб'ява аб правядзенні конкурсу інвестпраектаў МСП, які праводзіцца БФФПП.

Вы можаце знайсці гэту старонку па наступным адрасе:
https://economy.gov.by/by/news-by/view/pratsa-minekanomiki-galounyja-padzei-praekty-vyniki-tydnja-51434-2026/
 © Мiнiстэрства эканомiкi Рэспублiкi Беларусь
Пры выкарыстаннi матэрыалу спасылка абавязкова