Праца Мінэканомікі. Галоўныя падзеі, праекты, вынікі тыдня
- Міністр эканомікі Юрый Чабатар прыняў удзел і выступіў з прывітальным словам удзельнікам пленарнага пасяджэння ХХVII Міжнароднай навуковай канферэнцыі «Праблемы прагназавання і дзяржаўнага рэгулявання сацыяльна-эканамічнага развіцця»
- Міністр эканомікі Юрый Чабатар у інтэрв'ю «Першаму інфармацыйнаму» тэлеканалу падрабязна расказаў аб дасягненнях, наяўных рэзервах і прыярытэтах далейшай сумеснай працы па ўмацаванню супрацоўніцтва Беларусі і Кітая ў гандлі, лагістыцы, сферы паслуг, развіцці індустрыяльнага парка «Вялікі камень»
- Міністр эканомікі Юрый Чабатар правёў сустрэчу з працоўным калектывам ААТ «Асіповіцкі завод аўтамабільных агрэгатаў», а таксама наведаў парфумерна-касметычную фабрыку «СОНЦА» падчас сваёй рабочай паездкі ў Асіповіцкі раён Магілёўскай вобласці
- аб'яднаная каманда Міністэрства эканомікі і падведамных арганізацый на чале з Міністрам эканомікі Юрыем Чабатаром прыняла ўдзел у рэспубліканскай акцыі «Дай лесу новае жыццё!»
- Першы намеснік міністра эканомікі Іван Вежнавец і дырэктар Дэпартамента па прадпрымальніцтву Вольга Русіновіч падчас рабочай паездкі ў г. Гомель азнаёміліся з дзейнасцю інкубатара малога прадпрымальніцтва «Карал» РУСП «Агенцтва развіцця і садзейнічання інвестыцыям» і правялі на яго пляцоўцы сустрэчу з прадстаўнікамі дзелавой супольнасці горада
- намеснік міністра эканомікі Алеся Абраменка прыняла ўдзел і выступіла з прывітальным словам удзельнікам круглага стала на тэму «Кааперацыя арганізацый прамысловасці Беларусі і Расіі: шляхі павышэння канкурэнтаздольнасці на рынку ЕАЭС і глабальных рынках» ХХVII Міжнароднай навуковай канферэнцыі «Праблемы прагназавання і дзяржаўнага рэгулявання сацыяльна-эканамічнага развіцця»
- намеснік міністра эканомікі Аляксей Зубовіч прыняў удзел і выступіў з дакладам на тэму «Патэнцыял сферы паслуг» падчас круглага стала «Сфера паслуг як драйвер росту нацыянальнай эканомікі: прагнозы развіцця, дзяржаўнае рэгуляванне і падтрымка» ХХVII Міжнароднай навуковай канферэнцыі «Праблемы прагназавання і дзяржаўнага рэгулявання сацыяльна-эканамічнага развіцця»
- намеснік міністра эканомікі Аляксей Зубовіч прадставіў Мінэканомікі на пасяджэнні Міжведамаснага савета па кіраванню дзяржаўнымі дадзенымі пад кіраўніцтвам старшыні Нацыянальнага статыстычнага камітэта Іны Мядзведзевай
- намеснік міністра эканомікі Алена Балігатава прыняла ўдзел у пасяджэнні назіральнага савета Белаграпрамбанка
- начальнік галоўнага ўпраўлення рэгіянальнага развіцця і маёмасных адносін Мінэканомікі Марыя Фларану і яе намеснік Дзмітрый Пыл прынялі ўдзел у пасяджэнні Брэсцкага абласнога выканаўчага камітэта па пытанню «Аб ходзе рэалізацыі Праграмы развіцця Прыпяцкага Палесся на 2025 – 2030 гады»
- супрацоўнікі Мінэканомікі наведалі Нацыянальны архіў Рэспублікі Беларусь і азнаёміліся з рэдкімі дакументамі органаў дзяржкіравання БССР да-і пасляваеннага перыяду
- размешчана інфармацыя аб дынаміцы асноўных паказчыкаў сацыяльна-эканамічнага развіцця краіны па выніках студзеня-верасня бягучага года.