Праца Мінэканомікі. Галоўныя падзеі, праекты, вынікі тыдня
- Міністр эканомікі Юрый Чабатар прыняў удзел і выступіў з дакладам аб прамежкавых выніках рэалізацыі Праграмы сацыяльна-эканамічнага развіцця краіны на 2026-2030 гады ў бягучым годзе на пасяджэнні Мінскага гарвыканкама з удзелам дэлегатаў Усебеларускага народнага сходу ад сталіцы пад старшынствам спікера верхняй палаты Парламента Наталлі Качанавай
- Міністр эканомікі Юрый Чабатар прыняў удзел у пасяджэнні Рэспубліканскай атэстацыйнай камісіі па прысуджэнню прадукцыі Дзяржаўнага знака якасці ў 2026 годзе
- Пад старшынствам Міністра эканомікі Юрыя Чабатара і губернатара Уладзімірскай вобласці РФ Андрэя Аўдзеева адбылося пасяджэнне Рабочай групы па супрацоўніцтву Рэспублікі Беларусь і Уладзімірскай вобласці Расійскай Федэрацыі
- Міністр эканомікі Юрый Чабатар у рамках рабочай паездкі Уладзімірскую вобласць РФ наведаў ТАА «Калакшанскi агрэгатны завод» і Стаўроўскі індустрыяльны парк і правёў перамовы з кіраўнікамі гэтых арганізацый
- Міністр эканомікі Юрый Чабатар правёў сустрэчу з членамі маладзёжнага савета пры Савеце Рэспублікі па разглядзе іх заканатворчых ініцыятыў
- Міністр эканомікі Юрый Чабатар прыняў удзел у пасяджэнні назіральнага савета ААТ «МАЗ»
- Першы намеснік Міністра эканомікі Іван Вежнавец прыняў удзел і выступіў з дакладам аб прамежкавых выніках рэалізацыі Праграмы сацыяльна-эканамічнага развіцця краіны на 2026-2030 гады ў бягучым годзе на пасяджэнні Віцебскага аблвыканкама з удзелам дэлегатаў Усебеларускага народнага сходу ад рэгіёна пад старшынствам спікера ніжняй палаты Парламента Ігара Сяргеенка
- намеснік міністра эканомікі Аляксей Зубовіч прыняў удзел і выступіў з дакладам аб прамежкавых выніках рэалізацыі Праграмы сацыяльна-эканамічнага развіцця краіны на 2026-2030 гады ў бягучым годзе на пасяджэнні Гомельскага аблвыканкама з удзелам дэлегатаў Усебеларускага народнага сходу ад рэгіёна пад старшынствам губернатара вобласцi Iвана Крупко
- намеснік міністра эканомікі Аляксей Зубовіч прыняў удзел у пасяджэнні Рэспубліканскай камісіі па кантролі за ажыццяўленнем разлікаў за прыродны газ, электрычную і цеплавую энергію
- намеснік міністра эканомікі Алеся Абраменка прадставіла Мінэканомікі на сустрэчы віцэ-прэм'ерам Наталляй Пяткевіч з членам калегіі (міністрам) па прамысловасці і аграпрамысловым комплексе Еўразійскай эканамічнай камісіі Гоар Барсегян
- намеснік міністра эканомікі Алена Балігатава прыняла ўдзел у пасяджэнні Назіральнага савета Белаграпрамбанка
- начальнік галоўнага ўпраўлення інвестыцыйнай палітыкі Ірына Каленчак і намеснік начальніка галоўнага ўпраўлення інвестыцыйнай і будаўнічай дзейнасці Віктар Вайцяховіч распавялі пра актуальныя прыярытэты інвестыцыйнай палітыкі слухачам спецыяльнасці «Дзяржаўнае кіраванне нацыянальнай эканомікай» Акадэміі кіравання пры Прэзідэнце Рэспублікі Беларусь
- намеснік начальніка ўпраўлення ўдасканалення дзелавога асяроддзя Дэпартамента па прадпрымальніцтву Таццяна Пагодзіна наведала Акадэмію кіравання пры Прэзідэнце і выступіла з дакладам на тэму «Наступствы прыняцця (выдання) нарматыўных прававых актаў: прагназаванне і ацэнка рэгулюючага ўздзеяння»
- апублікавана інфармацыя аб выніках кан'юнктурных апытанняў кіраўнікоў прампрадпрыемстваў, праведзеных НДЭІ Мінэканомікі ў кастрычніку бягучага года.