Працаваць з Рэестрам www.bankrot.gov.by і гандлёвай пляцоўкай www.torgi.gov.by стала прасцей і зручней
Дэпартамент па санацыі і банкруцтве і РУП "Інфармацыйны цэнтр Міністэрства эканомікі Рэспублікі Беларусь" завяршылі мадэрнізацыю плацежных сэрвісаў на партале ГІР "Адзіны дзяржаўны рэестр звестак аб банкруцтве" (www.bankrot.gov.by) і электроннай гандлёвай пляцоўцы www.torgi.gov.by .
Укаранёны сістэмы ePos, якія дазваляюць істотна пашырыць спосабы аплаты: магчымасць аплаты QR - кодам, банкаўскай картай і ў АРІП. Перавагамі новых плацежных сэрвісаў з'яўляюцца нізкая камісія, зручнасць, хуткасць залічэння сродкаў.
Таксама дасягнута дамоўленасць паміж Інфармацыйным цэнтрам і Беларускай гандлёва-прамысловай палатай праводзіць аплату арганізацыямі, якія ўваходзяць у структуру БелГПП, за ацэнку маёмасці даўжніка-банкрута з адтэрміноўкай аплаты кошту паслуг да 60 каляндарных дзён. Такі падыход дасць магчымасць скараціць тэрміны рэалізацыі маёмасці ў працэдурах эканамічнай неплацежаздольнасці. Гэта, у сваю чаргу, павысіць узровень задавальнення патрабаванняў крэдытораў, скароціць судовыя выдаткі на ажыццяўленне працэдур банкруцтва.