Версія для друку
Памер шрыфту
+
Друк

Савет ЕЭК падтрымаў шэраг ініцыятыў Беларусі, накіраваных на падтрымку вытворцаў і экспарцёраў

27 красавіка 2026 г.у Маскве адбылося пасяджэнне Савета Еўразійскай эканамічнай камісіі.

Падчас мерапрыемства было разгледжана 36 пытанняў, у тым ліку ў сферах лічбавага супрацоўніцтва, гандлёвых пагадненняў з партнёрамі з трэціх краін, тэхнічнага, мытнага рэгулявання, тарыфных ільгот, маркіроўкі.

Цэнтральная тэма – падрыхтоўка пасяджэння Вышэйшага Еўразійскага эканамічнага савета, запланаванага да правядзення ў 28-29 мая 2026 года ў Астане. Па выніках адобраны праект Парадку дня з 18 пытанняў.

Савет ЕЭК ухваліў даклады Камісіі аб выніках выканання Стратэгічных напрамкаў развіцця еўразійскай эканамічнай інтэграцыі да 2025 года, рэалізацыі планаў лібералізацыі па асобных сектарах паслуг у рамках ЕАЭС, асноўных напрамкаў міжнароднай дзейнасці Саюза на 2025 год.

Падтрыманы шэраг ініцыятыў беларускага боку.

Унесены змяненні ў Правілы вызначэння краіны паходжання асобных відаў тавараў для мэт дзяржзакупак. У іх пералік былі ўнесены валаконна-аптычныя кабелі і шэраг таварных пазіцый з магчымасцю доступу па сертыфікаце СТ-1 (аборкі, вяроўкі, ліны і тросы з поліэтылену або поліпрапілена, надглядныя рэнтгенаўскія ўстаноўкі і рэнтгенаўскія сістэмы неразбуральнага кантролю, якія не прымяняюцца ў медыцынскіх мэтах). 

Названыя змены дазволяць забяспечыць бесперашкодны доступ да дзяржзакупак гэтых тавараў.

Прадастаўлена тарыфная льгота ў выглядзе вызвалення ад выплаты ўвазной мытнай пошліны на асобныя віды святлодыёдных модуляў.

Рашэнне накіравана на павелічэнне загрузкі вытворчых магутнасцяў нацыянальных прадпрыемстваў, зніжэнне сабекошту вытворчасці гатовых вырабаў і павышэнне іх канкурэнтаздольнасці.

Падоўжаны да 1 ліпеня 2027 года тэрмін рэалізацыі эксперыменту па ўжыванні навігацыйных пломбаў у дачыненні да лесаматэрыялаў і прадукцыі дрэваапрацоўкі, змешчаных пад мытную працэдуру экспарту ў Рэспубліцы Беларусь, што перамяшчаюцца па тэрыторыі Расійскай Федэрацыі аўтамабільным транспартам у мэтах наступнага выбыцця з мытнай тэрыторыі ЕАЭС.

Таксама Савет ЕЭК прыняў рашэнні, якія ўстанаўліваюць уніфікаваныя правілы маркіроўкі сродкамі ідэнтыфікацыі ў дачыненні да асобных відаў будматэрыялаў у спажывецкай упакоўцы, лакафарбавай прадукцыі, цацак і гульняў для дзяцей, растваральных і(або) заварваемых напояў.

У беларускіх экспарцёраў з'явяцца прававыя падставы для атрымання кодаў маркіроўкі замежнага ўзору ў РУП «Выдавецтва «Белбланкавыд».

Маркіроўка дазволіць спажыўцам пераканацца ў сапраўднасці прадукцыі, а таксама павысіць канкурэнтаздольнасць добрасумленных удзельнікаў рынку за кошт памяншэння незаконнага абароту.

Вы можаце знайсці гэту старонку па наступным адрасе:
https://economy.gov.by/by/news-by/view/savet-eek-padtrymau-sherag-initsyjatyu-belarusi-nakiravanyx-na-padtrymku-vytvortsau-i-ekspartserau-51238-2026/
 © Мiнiстэрства эканомiкi Рэспублiкi Беларусь
Пры выкарыстаннi матэрыалу спасылка абавязкова