Сёння, 19 лютага 2026 г., пад старшынствам Міністра эканомікі Юрыя Чабатара адбылося пасяджэнне калегіі «Аб ацэнцы эфектыўнасці працы па кіраванню дзейнасці падначаленых арганізацый».
Удзельнікі мерапрыемства заслухалі справаздачы дырэктара НДЭІ Мінэканомікі Наталлі Берчанка, дырэктара РУП «Інфармацыйны цэнтр Мінэканомікі» Максіма Вашэмірскага і першага намесніка дырэктара Нацыянальнага агенцтва інвестыцый і прыватызацыі Аляксея Пушкарова аб праведзенай працы ў 2025-м і планах на будучы год.
Міністр эканомікі паставіў кіраўнікам падначаленых арганізацый напружаныя задачы.
«Замацоўваецца роля НДЭІ як вядучай эканамічнай «фабрыкі думкі»: гэта Цэнтр прыкладных даследаванняў і распрацовак, які забяспечвае аналітычнае суправаджэнне дзейнасці Міністэрства. Таксама ў ліку прыярытэтных напрамкаў працы Інстытута экспертнае суправаджэнне падрыхтоўкі прагнозу–2027 і саюзнага прагнозу на 2027-2029 гады, распрацоўка метадычнай асновы для стварэння праектных дакументаў у сферы турызму і па іншых стратэгічных напрамках дзейнасці Мінэканомікі», – адзначыў Юрый Чабатар.
Міністр пазначыў, што KPI НАІП акрамя выніковасці пошуку інвестараў, стануць якасць прасоўвання перспектыўных інвестпраектаў і нарошчванне ўзаемадзеяння з рэгіёнамі.
«Неабходна актыўна ўзаемадзейнічаць з замежнымі партнёрамі для прыцягнення інвестыцый у нашу краіну, у тым ліку шляхам арганізацыі інвестфорумаў, бізнес-місій, у рамках міжнародных пляцовак. Важна ўзмацніць ролю рэгіёнаў у інвестыцыйным працэсе, весці сумесную працу па выпрацоўцы перспектыўных інвестпраектаў, вызначэнні пляцовак для стварэння прамысловых паркаў у кожнай з абласцей», – падкрэсліў Юрый Чабатар.
Сярод ключавых задач Iнфармацыйнага цэнтра – далейшае развіццё Адзінага дзяржаўнага рэестра звестак аб банкруцтве з акцэнтам на павышэнне абароны інфармацыі.