Як раней паведамляў Нацыянальны статыстычны камітэт, па выніках двух месяцаў бягучага года тэмп росту ВУП склаў 98,8 %.
Дадзены вынік шмат у чым абумоўлены паказчыкамі прамысловасці: тэмп прамвытворчасці склаў 96, 3%, у адносінах да студзеня знізіўшыся на 0,3 п.п. пры гэтым асобныя галіны (энергетыка, фармацэўтыка, харчовая прамысловасць) дэманстравалі ўстойлівы рост.
Асноўнымі драйверамі эканомікі ў студзені–лютым сталі інфармацыя і сувязь (103,9%), транспарт (103,1%) і сельская гаспадарка (102,7%).
Рост у IT-сферы звязаны з павелічэннем колькасці заказаў на айчыннае ПЗ і ростам колькасці работнікаў.
У транспартнай сферы высокую дынаміку дэманструе пасажыраабарот – «плюс» 11,1%. Запушчаныя новыя авіямаршруты.
Рост у сельскай гаспадарцы забяспечаны дадаткам у вытворчасці малака, мяса птушкі, свіней і буйной рагатай жывёлы.
Рознічны тавараабарот за студзень–люты павялічыўся на 1,6%.
Інвестыцыі ў асноўны капітал у лютым у параўнанні са студзенем 2026 года выраслі на 15,5 %, у тым ліку за кошт росту будаўніча-мантажных работ на 20,2 %.
Экспарт тавараў і паслуг (па метадалогіі плацежнага балансу) у студзені 2026 г.на 14,8% вышэй за ўзровень студзеня 2025 г. Працягнуўся рост супрацоўніцтва з краінамі «далёкай дугі». Дынамічна расце экспарт у краіны Лацінскай Амерыкі (на 18,6%), Усходняй, Паўднёвай і Цэнтральнай Азіі (у 1,5 разы). Высокімі тэмпамі расце экспарт паслуг: у студзені 2026 г. – на 31,7%. Асноўныя драйверы–транспарт, будаўніцтва і IT-паслугі.
Устойлівая праца эканомікі дазваляе забяспечваць высокі ўзровень зарплаты – больш за 2 750 рублёў у студзені 2026 г. Сярэдні памер пенсіі па ўзросце наблізіўся да адзнакі ў 980 рублёў. Рэальныя наяўныя грашовыя даходы насельніцтва выраслі на 7,5%.