Версія для друку
Памер шрыфту
+
Друк

Уладзімір Лабанаў: імпартазамяшчэнне з'яўляецца адным з асноўных складнікаў тэхналагічнага суверэнітэту

Пра гэта заявіў начальнік галоўнага ўпраўлення эканомікі прамысловасці Уладзімір Лабанаў у інтэрв'ю праграме «Народный ГОСТ» тэлеканала «АНТ».

На думку прадстаўніка Мінэканомікі, для зніжэння залежнасці ад імпарту неабходна асвойваць выпуск уласнай імпартазамяшчальнай прадукцыі, асабліва ў тых сферах, дзе мы маем тэхналогіі, кадры і кампетэнцыі, а таксама ўкараняць навуковыя распрацоўкі ў рэальны сектар. 

«У мінулым годзе ў мэтах камерцыялізацыі такіх распрацовак былі вызначаны адказныя заказчыкі. Гэта галіновыя міністэрствы і канцэрны, а ў рэгіёнах – аблвыканкамы. Асноўныя напрамкі – выпуск электраабсталявання, мікраэлектроніка, рабатызацыя, беспілотныя сістэмы, біятэхналогіі і новыя матэрыялы», – растлумачыў Уладзімір Лабанаў.

Адказваючы на пытанне якую ролю ў імпартазамяшчэнні адыгрывае сектар МСП, начальнік галоўнага ўпраўлення адзначыў, што па выніках мінулага года малы і сярэдні бізнес вырабіў імпартазамяшчальнай прадукцыі на 4 млрд дол., пры гэтым палову гэтага аб'ёму – экспартаваў.

Таксама прадстаўнік Міністэрства пракаментаваў задачы зацверджанага ў пачатку года пераліку высокатэхналагічнай імпартазамяшчальнай прадукцыі. Уладзімір Лабанаў асабліва адзначыў, што аснова тут – імпартазамяшчальныя праекты, а таксама іх фінансавае забеспячэнне. Са студзеня 2026-га ў Беларусі дзейнічае крэдытны прадукт «Тэхналагічная самадастатковасць», накіраваны на падтрымку такіх бізнес-ідэй.

«Пры фарміраванні пераліку мы абапіраліся на раней дзеючую яго рэдакцыю, прааналізавалі імпарт па такіх таварных пазіцыях, улічылі прапановы дзяржорганаў. На выхадзе атрымаўся арыенцір, які дазваляе зразумець якія праекты могуць атрымаць падтрымку з боку дзяржавы на камфортных умовах», – рэзюмаваў прадстаўнік Мінэканомікі.

Вы можаце знайсці гэту старонку па наступным адрасе:
https://economy.gov.by/by/news-by/view/uladzimir-labanau-impartazamjashchenne-zjauljaetstsa-adnym-z-asnounyx-skladnikau-texnalagichnaga-51198-2026/
 © Мiнiстэрства эканомiкi Рэспублiкi Беларусь
Пры выкарыстаннi матэрыалу спасылка абавязкова