Версія для друку
Памер шрыфту
+
Друк

Вольга Русіновіч выступіла з дакладам на XIX Гомельскім эканамічным форуме

Сёння, 18 верасня 2024 г. у г. Гомелі адбыўся XIX Гомельскі эканамічны форум - 2025, які стаў прызнанай пляцоўкай для абмеркавання актуальных пытанняў міжнароднага гандлёва-эканамічнага, інвестыцыйнага ўзаемадзеяння, устанаўлення надзейных доўгатэрміновых міжрэгіянальных і кааперацыйных сувязей.

Дзелавая праграма форуму была прысвечана ключавым пытанням развіцця Гомельскай вобласці ў сферы прамысловасці, экспарту, інавацый і інвестыцый, а таксама работы малога і сярэдняга бізнесу.

У працы тэматычнай секцыі "Фінансавыя і іншыя інструменты развіцця бізнесу" прыняла ўдзел дырэктар Дэпартамента па прадпрымальніцтве Вольга Русіновіч з дакладам на тэму: "Аб развіцці інструментаў падтрымкі суб'ектаў малога і сярэдняга прадпрымальніцтва".

У сваім выступленні прадстаўнік Мінэканомікі расказала аб магчымасцях дзеючай сістэмы падтрымкі суб'ектаў малога і сярэдняга бізнесу, умовах прадастаўлення фінансавай і нефінансавай падтрымкі з боку дзяржавы. Таксама ў дакладзе былі адлюстраваны меры, якія прымаюцца па далейшаму ўдасканаленню інструментаў падтрымкі суб'ектаў гаспадарання з моманту дзяржрэгістрацыі да дасягнення імі фінансавай самастойнасці.

Вы можаце знайсці гэту старонку па наступным адрасе:
https://economy.gov.by/by/news-by/view/volga-rusinovich-vystupila-z-dakladam-na-xix-gomelskim-ekanamichnym-forume-50737-2025/
 © Мiнiстэрства эканомiкi Рэспублiкi Беларусь
Пры выкарыстаннi матэрыалу спасылка абавязкова