Сёння, 5 сакавіка 2026 года, на пашыраным пасяджэнні ў Мінэканомікі пад старшынствам Міністра эканомікі Юрыя Чабатара былі прааналізаваны вынікі працы ведамства ў 2025 годзе і пастаўлены перспектыўныя задачы на бягучы год.
Удзел у мерапрыемстве прынялі першы намеснік Прэм'ер-міністра Рэспублікі Беларусь Мікалай Снапкоў, намеснікі кіраўнікоў Камітэта дзяржаўнага кантролю, Нацыянальнага статыстычнага камітэта, Нацыянальнага банка, кіраўнікі рэспубліканскіх органаў дзяржкіравання і іх намеснікі, прадстаўнікі дэпутацкага корпуса, кіраўнікі адміністрацый свабодных эканамічных зон і індустрыяльнага парку «Вялікі камень», кіраўнікі найбуйнейшых бізнес-саюзаў і асацыяцый, банкаў краіны.
У сваім дакладзе Юрый Чабатар нагадаў аб ключавых кіраўнічых рашэннях, якія забяспечылі эфектыўную працу эканомікі і высокія вынікі нягледзячы на існуючую знешнюю кан'юнктуру.
«Першае–інвестыцыі.
Па камерцыйных праектах кардынальна спрошчаны доступ суб'ектаў да камфортных крыніц фінансавання праз даверную пляцоўку Беларускага Фонду падтрымкі прадпрымальнікаў. Стварылі матрыцу крэдытных прадуктаў у залежнасці ад рэгіёна і тэхналагічнай прыярытэтнасці для краіны. Усё гэта пад агульным парасонавым прадуктам «Рэгіянальная ініцыятыва».
У частцы экспарту істотна палепшылі яго якасць, у тым ліку, укараніўшы прынцып падтрымкі «далей рынак і складаней прадукцыя, больш кампенсацыя з бюджэту».
На ўнутраным рынку ўдалося значна нарасціць попыт пры захаванні збалансаванасці: для стымулявання продажаў айчынных тавараў у 25 годзе пашыраны пералік арганізацый і прадукцыі ўдзельнікаў праграмы «На родныя тавары».
Сфарміравана ўся база стратэгічных дакументаў на сярэдне–і доўгатэрміновы перыяд: адобрана НСУР-2040, на УНС зацверджана Праграма сацыяльна-эканамічнага развіцця на 5 гадоў, прайшлі абарону 28 дзяржаўных і 17 галіновых праграм, зацверджаны ўказ аб найважнейшых параметрах на 2026-ы і Мэтавы план.
Такім чынам, усе рэцэпты вызначаны – забяспечыць выкананне праграмных дакументаў, не адыходзіць ад іх прынцыпаў і ствараць новыя пункты росту», – адзначыў Міністр.
Таксама Юрый Чабатар пазначыў тры ключавыя напрамкі далейшай сумеснай працы.
У першую чаргу гэта рэалізацыя ўсіх прынятых праграмных дакументаў.
Другое – інвестыцыйныя праекты. На сённяшні дзень маем амаль 800 перспектыўных бізнес-ідэй з аб'ёмам на пяцігодку 37,8 млрд.рублёў. Мінэканомікі захавае прынцып пастаяннага «міжгаліновага раздражняльніка», забеспячэння далейшай генерацыі праектаў.
І трэцяе – персаналізацыя адказнасці за кожны прыярытэт Праграмы-2030.
«І на год, і на пяцігодку ў цэлым зацверджаны задачы і падыходы, выпрацаваны механізмы іх дасягнення, вызначаны рэсурсы. Перад намі стаіць простая задача – рэалізаваць гэта. Мінулая пяцігодка паказвае, што ўсё дасягальна. Справа за дысцыплінай», – падкрэсліў Міністр эканомікі.
У сваім выступе Юрый Чабатар таксама агучыў функцыянальныя задачы Мінэканомікі на 2026-ы год. Размова ішла, у прыватнасці, аб завяршэнні рэформы прадпрымальніцкай дзейнасці, павышэнні эфектыўнасці работы дзяржсектара, забеспячэнні росту тэхналагічнасці эканомікі, укараненні новых падыходаў да будаўніцтва і рэканструкцыі інфраструктуры, трансфармацыі інстытута фінансавага аздараўлення, арганізацыі аператыўнага маніторынгу дынамікі важнейшых паказчыкаў сацыяльна-эканамічнага развіцця.