Версія для друку
Памер шрыфту
+
Друк

Вызначаны кандыдаты на атрыманне прэмій Урада за асаблівыя дасягненні ў розных сферах эканомікі

Сёння, 14 жніўня 2025 г., у Мінэканомікі пад старшынствам Міністра эканомікі Юрыя Чабатара адбылося пасяджэнні Камісіі па прысуджэнні прэмій Урада Рэспублікі Беларусь за асаблівыя дасягненні ў розных сферах эканомікі.

На разгляд Камісіі было прадстаўлена 14 заявак ад прэтэндэнтаў на прэмію.

 Па выніках абмеркавання вызначаны кандыдаты, чые ініцыятывы і праекты прызнаны найбольш значнымі і перспектыўнымі.

Рашэнне аб прысуджэнні прэмій урада будзе прынята Саветам Міністраў Рэспублікі Беларусь.

 

Аб прэміі

Прэміі заснаваны пастановай Савета Міністраў № 455 «О стимулировании достижений в сфере экономического развития»  і накіраваны на заахвочванне і папулярызацыю індывідуальнага ўкладу таленавітых, інавацыйна думаючых і адданых сваёй справе людзей у розных сферах эканомікі.

Узнагароды прысуджаюцца ў дзвюх намінацыях:

* За значны ўклад у развіццё вытворчасці і сферы паслуг (работ)

* За дасягненні ў галіновай навуцы

Памер кожнай прэміі-1000 базавых велічынь.

Вы можаце знайсці гэту старонку па наступным адрасе:
https://economy.gov.by/by/news-by/view/vyznachany-kandydaty-na-atrymanne-premij-urada-za-asablivyja-dasjagnenni-u-roznyx-sferax-ekanomiki-50590-2025/
 © Мiнiстэрства эканомiкi Рэспублiкi Беларусь
Пры выкарыстаннi матэрыалу спасылка абавязкова