Супрацоўнікі Мінэканомікі – актыўныя ўдзельнікі марафону мерапрыемстваў па ўшанаванню беларускай мовы, прымеркаваных да Міжнароднага дня роднай мовы.
21 лютага 2026 г. калегі наведалі літаратурна-мемарыяльны музей класіка беларускай літаратуры Якуба Коласа. Музей адкрыты для наведвання з 1959-га, гэта былы дом знакамiтага пiсьменнiка, у якім ён пражыў апошнія 11 гадоў свайго жыцця.
На першым паверсе музея размешчаны экспазіцыі, якія апавядаюць пра жыццёвы і творчы шлях Якуба Коласа, яго грамадскую і навуковую дзейнасць. На другім – захаваны спальня, рабочы кабінет, гасцёўня і сталовая ў тым выглядзе, якімі яны былі пры жыцці паэта.
Экскурсія была насычанай, і дазволіла даведацца пра цікавыя факты з жыцця і творчасці пісьменніка.