Версия для печати
Размер шрифта
+
Фото
Печать

У Мінэканомікі арганiзаваны мерапрыемствы па шанаванню беларускай мовы

Кожны год ва ўсім свеце 21 лютага адзначаюць Міжнародны дзень роднай мовы.

Беларуская мова – неад’ёмная частка нашай культуры і гісторыі, найважнейшы складнік нацыянальнай самасвядомасці. Наша агульная задача – берагчы, захоўваць і развіваць родную мову, пашыраць сферы яе прымянення, знаходзіць новыя формы для павышэння агульнага ўзроўню моўнай пісьменнасці і культуры.

З гэтай мэтай у Мінэканомікі былі арганiзаваны конкурсы вершаў на беларускай мове, напісаных супрацоўнікамі міністэрства, і дзіцячых малюнкаў і вырабаў на тэму: «Мая Радзіма Беларусь». Сёння, напярэдадні свята, адбылася выстава творчых работ.

Кожны з удзельнiкаў конкурсаў атрымаў памятны падарунак, а госці выставы – магчымасць акунуцца ў атмасферу любові і павагi да роднай мовы.

Вы можете найти эту страницу по следующему адресу:
https://economy.gov.by/ru/news-ru/view/u-minekanomiki-arganizavany-merapryemstvy-pa-shanavannju-belaruskaj-movy-51097-2026/
© Министерство экономики Республики Беларусь
При использовании материалов сайта ссылка на источник обязательна