Мiнiстэрства эканомiкi адсвяткавала Дзень роднай мовы
16/02
У Дзень роднай мовы калектыў Мiнэканомiкi зрабiў cвой уклад у тое, каб беларускiя словы гучалi паўсюль.
З гэтай мэтай была арганiзавана сустрэча з загадчыкам фiлiяла Нацыянальнага гiстарычнага музея Рэспублiкi Беларусь «Музей гiсторыi беларускага кiно» Аленай Бухал.
Падчас iнтэрактыўнай лекцыiпрагучалi цiкавыя факты пра развiцце кiно с тэхналагiчнага пункту гледжання, а таксама пра нараджэнне i станаўленне беларускай кiнавытворчасцi. Напрыканцы сустрэчы былi прадэманстраваны фрагменты першых безгучных, гукавых i каляровых фiльмаў.