У Мiнэканомiкi адсвяткавалi Дзень роднай мовы
21/02
21 лютага адзначаецца Міжнародны дзень роднай мовы. Гэта свята служыць напамінам пра неабходнасць больш увагі надаваць сваëй мове, літаратуры, гісторыіі. Спазнанне мовы прыводзіць да разумення духоўных каранëў, асноў нацыянальнай культуры.
З нагоды свята сёння на пляцоўцы Мiнiстэрства была арганiзавана сустрэчакалектыву Мiнэканомiкi з загадчыкам музея гiсторыi беларускага кiно Веранікай Себруховіч. Падчас мерапрыемства гутарка ішла пра асноўныя этапы станаўлення i развiцця нацыянальнай кiнаiндустрыi, якая ў гэтым годзе адзначае 100-гадовы юбiлей.
У завяршэнні сустрэчы адбылася дэманстрацыя кiнанарыса пра аднаго са стваральнiкаў сучаснай беларускай лiтаратуры – народнага паэта Якуба Коласа.