Главная / Россыпь талантов

Россыпь талантов

В жизни каждого сотрудника Минэкономики важна не только работа и карьера, но и семья, а также творческая самореализация.

Периодически среди работников и их детей проводятся конкурсы рисунков, стихов и другое. Каждому лауреату вручаются памятные подарки.

У ЦЕМРЫ НЯБЁСАЎ СВЯЦІЛІСЯ ЗОРКІ

У цемры нябёсаў свяціліся зоркі,
Цягнуліся тварам сваім да зямлі,
Якая праз тыдзень надзене абноўкі,
Бо кажуць - раней падпаўзуць маразы.

Яшчэ спяць за акном у абдымку бярозкі,
Раскідалі па сцежках свае валасы.
Як у слоўніку моўным з'яўляюцца зноскі,
Так на вуліцы пеўні падаюць галасы.

Першы сонечны зайчык у пакой прасачыўся,
Але не відаць там дарослых, дзяцей.
Толькі нейкі хвастаты аднекуль з'явіўся
Ды захутаўся ў коўдру, каб сагрэцца хутчэй.

Вось у грубцы іскрыцца старое бярвенне
І на лыжку дзіцячым ляжыць ціха кот,
Які неўзабаве саскочыў - імгненне -
Апынуўся каля велічэзных варот.

Сумаваў увесь дзень ён па дзіўным расказам,
Ды па гоману чулым, што здаваўся мацней -
І стаміўся чакаць - адпачыць б зараз разам -
Потым вырашыў цвёрда паганяць зноў гусей.

Дачакаўся кацейка гаспадыню са школы -
Вельмі шчыры, лагодны, што спявае - мурчыць.
Не зважае ўжо вельмі, што на лапку ён хворы,
Каля мелкай дзяўчынкі ў ножках кружыць.

Размаўляе з малою аб справе штодзённай,
Як увечары ўчора схапіў пацука,
Як са стрэхі сачыў ён за працаю плённай
Бацькоў у агародзе, як папіў малака.

Як з суседскім катом ён адважна змагаўся
І як птушкі дражнілі зноў яго прастату.
Што паеў у поле траўкі, ну, а потым падаўся
Назіраць за ўгоддзем сваім на даху.

За акном вечарэла цяпер досыць рана
І ветрык халодны гнаў людзей у дамы,
А, вось, коцік увесь тыдзень працаваў і старанна,
Лёг з дзяўчынкай шчаслівы, каб бачыць з ёй сны.

Анастасія Сідарчук  

* * *

ШТО ПАСЕЕШ – ТО ПАЖНЕШ

Згадай, як, сынку, ты жывеш,

Шануеш бацьку ты і маці?

Ці любіш край, дзе ты жывеш,

Яго палі і сенажаці?

 

У сівыя даўнія часы,

Калі жылі бабулі нашы,

Нашчадкам вершык залаты

Склаў нехта, робячы на пашы.

 

Не забывай, пакуль жывеш,

I перадай сынам і ўнукам:

«Што ты пасееш-то пажнеш»-

Табе ад прадзедаў навука.

Яніцкая Сняжана 

* * *

ПРЫГАЖУНЯ-ВОСЕНЬ

Не кажыце, што восень пахмурная, шэрая,

Маўляў, толькі самоту наводзіць яна.

Для мяне ж восень цёплая, яркая, смелая,

Звычна ўзніме настрой яе рыжына.

 

Дрэвы скінулі моўчкі агністае лісце.

Шапаціць пад нагамі цудоўны дыван:

Жоўты, чырвоны, бледна-зялёны

Я трапляю нібы ў маляўнічы капкан.

 

Спакой… Павольны ветрык слізгане

І толькі на адно імгненне засумую,

Калі ўжо, саступаючы пару зіме,

Ад нас сыходзіць восень-прыгажуня.

Вольга Матвеенка