Эканамічныя пытанні ў СНД

Супрацоўніцтва дзяржаў-удзельніц Садружнасці Незалежных Дзяржаў у эканамічнай сферы будуецца на рэалізацыі Стратэгіі эканамічнага развіцця СНД на перыяд да 2020 года. Дакумент уяўляе сабой сістэму ўзгодненых дзяржавамі-ўдзельнікамі СНД поглядаў на агульныя мэты, вызначае прыярытэты і перспектывы далейшага сацыяльна-эканамічнага развіцця да 2020 года. Гэта, перш за ўсё, гандаль, паліўна-энергетычны і аграпрамысловы комплексы, транспарт, сфера інавацый. Канкрэтная рэалізацыя палажэнняў Стратэгіі ажыццяўляецца ў рамках планаў, у якіх адлюстроўваюцца якасныя асаблівасці кожнага яе этапа. У мэтах выканання Стратэгіі былі распрацаваны і зацверджаны планы па рэалізацыі кожнага з трох этапаў: 1-й этап 2009-2011 гады, 2-й этап 2012-2015 гады і 3-й этап 2016-2020 гады. Планы па першых двух этапах выкананы, у цяперашні час ідзе рэалізацыя трэцяга этапу.

 Рашэннем Савета кіраўнікоў урадаў СНД ад 29 мая 2015 года быў зацверджаны План сумесных дзеянняў дзяржаў-удзельніц СНД па вырашэнні актуальных пытанняў у фінансава-эканамічнай сферы.