Электронныя звароты
УВАГА! Звароты грамадзян, юрыдычных асоб праз гэтую рубрыку не прымаюцца!
З 2 студзеня 2023 г. уступілi ў сілу змены ў Закон Рэспублікі Беларусь ад 18 ліпеня 2011 г. № 300-З «Аб зваротах грамадзян і юрыдычных асоб», які ўстанаўлівае магчымасць падачы ў дзяржаўныя установы і іншыя дзяржаўныя арганізацыі электронных зваротаў і атрыманне адказаў (апавяшчэнняў) на іх пры дапамозе дзяржаўнай адзінай (інтэграванай) рэспубліканскай інфармацыйнай сістэмы ўліку і апрацоўкі зваротаў грамадзян і юрыдычных асоб.
Падача электронных зваротаў у Міністэрства эканомікі Рэспублікі Беларусь ажыццяўляецца з дапамогай сістэмы ўліку і апрацоўкі зваротаў у глабальнай камп’ютарнай сетцы Інтэрнэт обращения.бел
Электронны зварот выкладаецца на беларускай або рускай мовах і падаецца ў арганізацыю, да кампетэнцыі якой адносіцца вырашэнне пытанняў, выкладзеных у звароце.
Электронны зварот грамадзяніна павінен змяшчаць:
· назву і (або) адрас арганізацыі альбо пасаду і (або) уласнае імя, імя па бацьку (калі такое маецца) альбо ініцыялы асобы, якім накіроўваецца зварот;
· прозвішча, уласнае імя, імя па бацьку (калі такое маецца) альбо ініцыялы грамадзяніна;
· адрас месца жыхарства (месца знаходжання) грамадзяніна;
· выкладанне сутнасці звароту.
Электронны зварот юрыдычнай асобы павінен змяшчаць:
· назву і (або) адрас арганізацыі альбо пасаду і (або) уласнае імя, імя па бацьку (калі такое маецца) альбо ініцыялы асобы, якім накіроўваецца зварот;
· поўную назву юрыдычнай асобы;
· месца знаходжання юрыдычнай асобы;
· выкладанне сутнасці звароту;
· прозвішча, уласнае імя, імя па бацьку (калі такое маецца) альбо ініцыялы кiраўнiка або асобы, упаўнаважанай ва ўстаноўленым парадку падпісваць зварот.
Электронныя звароты павінны быць разгледжаны не пазней 15 дзён, а якія патрабуюць дадатковага вывучэння і праверкі, — не пазней 1 месяца, калі іншы тэрмін не ўстаноўлены заканадаўчымі актамі.
Адказы на электронныя звароты накіроўваюцца пры дапамозе дзяржаўнай адзінай (інтэграванай) рэспубліканскай інфармацыйнай сістэмы ўліку і апрацоўкі зваротаў грамадзян і юрыдычных асоб альбо ў пісьмовым выглядзе на адрас месца жыхарства (месца знаходжання) грамадзяніна або месца знаходжання юрыдычнай асобы ў выпадках, устаноўленых Законам Рэспублікі Беларусь ад 18 ліпеня 2011 г. № 300-З «Аб зваротах грамадзян і юрыдычных асоб».
Застаюцца без разгляду па сутнасці звароты, якія (па якіх):
· выкладзены не на беларускай або рускай мове;
· не змяшчюць прозвішча, уласнага імя, імя па бацьку (калі такое маецца), адраса месца жыхарства (месца знаходжання) грамадзяніна;
· не змяшчаюць поўнай назвы юрыдычнай асобы і адраса яго месца знаходжання, прозвiшча, уласнага iмя, iмя па бацьку кіраўніка або асобы, упаўнаважанай ва ўстаноўленым парадку падпісваць звароты (для юрыдычных асоб);
· змяшчаюць тэкст, які не паддаецца чытанню;
· змяшчаюць нецэнзурныя або абразлівыя словы або выразы;
· падлягаюць разгляду ў адпаведнасці з заканадаўствам аб канстытуцыйным судаводстве, грамадзянскім, грамадзянскiм працэсуальным, гаспадарчым працэсуальным, крымінальна-працэсуальным заканадаўствам, заканадаўствам, якое вызначае парадак адміністрацыйнага працэсу, заканадаўствам аб адміністрацыйных працэдурах, звароты з’яўляюцца зваротамі работніка да наймальніка альбо ў адпаведнасці з заканадаўчымі актамі ўстаноўлены iншы парадак падачы і разгляду такіх зваротаў;
· змяшчаюць пытанні, рашэнне якіх не адносіцца да кампетэнцыі Міністэрства эканомiкi Рэспублікі Беларусь;
· прапушчаны без уважлівай прычыны тэрмін падачы скаргі;
· пададзены паўторны зварот, калі ён ужо быў разгледжаны па сутнасці і ў ім не змяшчаюцца новыя акалічнасці, якія маюць значэнне для разгляду звароту па сутнасці;
· з заяўніком спынена перапіска па выкладзеных у звароце пытаннях.
У адпаведнасці з падпунктам 1.1 пункта 1 Указа Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь ад 15 кастрычніка 2007 г. № 498 «Аб дадатковых мерах па працы са зваротамі грамадзян і юрыдычных асоб» (у рэд. ад 13.11.2014) звароты (прапановы, заявы, скаргі) грамадзян, у тым ліку індывідуальных прадпрымальнікаў і юрыдычных асоб незалежна ад таго, у якую дзяржаўную установу альбо іншую арганізацыю яны паступілі, першапачаткова падлягаюць разгляду па сутнасці у адпаведнасці з кампетэнцыяй:
· у мясцовых выканаўчых і распарадчых органах, падпарадкаваных ім арганізацыях, тэрытарыяльных падраздзяленнях (органах) і арганізацыях, падпарадкаваных альбо ўваходзячых у склад (сістэму) рэспубліканскіх органаў дзяржаўнага кіравання і дзяржаўных арганізацый, падпарадкаваных Ураду Рэспублікі Беларусь, іншымі дзяржаўнымі органамі, іншымі арганізацыямі, якія ажыццяўляюць сваю дзейнасць і размешчаных у межах той адміністрацыйна-тэрытарыяльнай адзінкі;
· у іншых арганізацыях, калі пытанні, выкладзеныя ў зваротах, адносяцца да выключнай кампетэнцыі гэтых арганізацый.