Запіс грамадзян на
асабісты прыём да кіраўніцтва Міністэрства эканомікі Рэспублікі Беларусь
Асабiсты прыём грамадзян, у тым лiку iндывiдуальных
прадпрымальнiкаў, iх прадстаўнiкоў, прадстаўнiкоў юрыдычных асоб у Міністэрстве
эканомікі Рэспублiкi Беларусь (далей - Міністэрства) праводзiцца ў адпаведнасцi
з графікам і ажыццяўляецца Міністрам, яго намеснікамі, дырэктарамі дэпартаментаў.
Калі на дзень асабістага прыёму прыпадае дзяржаўнае свята
або святочны дзень, абвешчаны Прэзідэнтам Рэспублікі Беларусь нерабочым, дзень
асабістага прыёму пераносіцца на наступны за ім рабочы дзень.
У выпадку адсутнасці Міністра, прыём ажыццяўляе намеснік,
які выконвае яго абавязкі.
Службовыя асобы, якія праводзяць асабісты прыём, а таксама
супрацоўнікі Міністэрства, упаўнаважаныя ажыццяўляць папярэдні запіс на
асабісты прыём, не маюць права адмовіць у асабістым прыёме, запісу на асабісты
прыём, за выключэннем выпадкаў:
• звароты па пытаннях, якія не адносяцца да кампетэнцыі
Міністэрства;
• звароту ў дні і гадзіны, якія не адпавядаюць графіку
прыему;
• калі падчас асабістага прыёму ўжо быў дадзены вычарпальны
адказ на пытанні, якія цікавяць заяўніка;
• калі з заяўнікам спынена перапіска па выкладзеных у
звароце пытаннях.
На асабістым прыёме заяўнік мае права падаць пісьмовы
зварот, які рэгіструецца і разглядаецца ва ўстаноўленым парадку. Пры наяўнасці
ў звароце пытанняў, вырашэнне якіх не адносіцца да кампетэнцыі Міністэрства,
заяўніку даецца вуснае тлумачэнне, у якую дзяржаўную установу або
арганізацыю яму трэба звярнуцца.
Па рашэнні кіраўніцтва Міністэрства могуць прымяняцца
аўдыё-відэазапіс, кіна- фотаздымка.
Пры звароце на
асабiсты прыём пры сабе неабходна мець дакументы, якія засведчваюць асобу
(пашпарт, вiд на жыхарства, пасведчанне бежанца). Прадстаўнiкi заяўнiка павiнны
прад’явiць дакументы, якiя пацвярджаюць iх паўнамоцтвы.
Запіс грамадзян на асабісты прыём да кіраўніцтва Міністэрства ажыццяўляецца
па тэлефоне 200-13-37 (аддзел па рабоце са зваротамі грамадзян, юрыдычных асоб
і пратаколу) альбо па тэлефонах прыёмных, названых ніжэй, а таксама з дапамогай электроннага
звароту.