Галоўная / Навiны

23-24 кастрычніка 2025 года ў Мінску адбудзецца XXVI Міжнародная навуковая канферэнцыя «Праблемы прагназавання і дзяржаўнага рэгулявання сацыяльна-эканамічнага развіцця»

20/10

У цэнтры ўвагі канферэнцыі – канцэптуальныя падыходы і практычныя механізмы рэалізацыі задач устойлівага развіцця ў новым пяцігоддзі.

Арганізатар – Навукова-даследчы эканамічны інстытут Мінэканомікі пры падтрымцы Міністэрства эканомікі Рэспублікі Беларусь.

У мерапрыемстве плануецца ўдзел кіраўнікоў органаў дзяржаўнага кіравання, вядучых беларускіх і замежных навукоўцаў-эканамістаў, экспертаў-практыкаў, прадстаўнікоў дзелавых колаў.

Праграма канферэнцыі ўключае:

Тры тэматычныя дыскусійныя пляцоўкі:

«Кіраванне стратэгічнымі зменамі: кропкі росту і вектары інтэграцыі»,

«Вострыя грані тэхналагічнай самадастатковасці: ацэнкі ў прасторы рашэнняў»,

«Майстэрня будучыні: дыялог рэгіёнаў Расіі і Беларусі»;

Секцыйныя пасяджэнні, прысвечаныя пытанням:

макраэканамічнай, структурнай і знешнеэканамічнай палітыкі,

сацыяльнага аспекту ўстойлівага развіцця,

ролі інвестыцый і інавацый у павышэнні канкурэнтаздольнасці эканомікі,

стратэгій і механізмаў рэгіянальнага развіцця і іншым актуальным тэмах.

Адкрыццё канферэнцыі адбудзецца 23 кастрычніка 2025 г.на пляцоўцы гасцінічнага комплексу «Прэзідэнт-Гатэль».