Галоўная / Навiны

Аб падпісанні міжурадавага пагаднення

10/12

9 снежня 2025 г. у Мінску падпісана пагадненне паміж Урадам Рэспублікі Беларусь і Урадам Кітайскай Народнай Рэспублікі аб супрацоўніцтве ў галіне развіцця.

Ад імя Урада Рэспублікі Беларусь на падставе пастановы Савета Міністраў Рэспублікі Беларусь ад 5 снежня 2025 г. № 705 Пагадненне падпісаў міністр эканомікі Юрый Чабатар, ад імя ўрада Кітайскай Народнай Рэспублікі – Надзвычайны і Паўнамоцны Пасол Кітайскай Народнай Рэспублікі ў Рэспубліцы Беларусь Чжан Вэньчуань.

Пагадненнем прадугледжана прадастаўленне урадам Кітайскай Народнай Рэспублікі тэхніка-эканамічнай дапамогі ўраду Рэспублікі Беларусь для рэалізацыі праектаў, якія будуць узгоднены бакамі, уключаючы невялікія і прыгожыя праекты з невялікімі аб'ёмамі дапамогі, якія характарызуюцца кароткімі тэрмінамі рэалізацыі і сацыяльнай скіраванасцю.

Даведачна: Падчас свайго выступу на 25-м пасяджэнні Савета кіраўнікоў краін ШАС Старшыня КНР Сі Цзіньпін адзначыў, што Кітай плануе рэалізаваць сто невялікіх, але прыгожых сацыяльна значных праектаў па павышэнню дабрабыту ў дзяржавах-членах ШАС і даць для іх рэалізацыі бязвыплатную дапамогу.