Галоўная / Навiны

Абмеркаваны перспектыўныя напрамкі развіцця прамкааперацыі ў ЕЭАС

18/09

Першы намеснік міністра эканомікі Іван Вежнавец прыняў удзел у 3-м пасяджэнні Камісіі па кааперацыі і імпартазамяшчэнні ў прыярытэтных і высокатэхналагічных галінах прамысловасці ў ЕАЭС.

Падчас мерапрыемства, якое адбылося 17 верасня 2025 г., быў разгледжаны шэраг пытанняў, якія тычацца прамысловай кааперацыі дзяржаў – членаў Саюза.

У ліку перспектыўных сфер: будаўніча-дарожнае машынабудаванне, станкабудаванне, вадародны транспарт і вытворчасць лекаў, укараненне штучнага інтэлекту і лічбавая трансфармацыя ў прамысловасці.

Работа па гэтых напрамках будзе прадоўжана дзяржавамі-членамі Саюза пры каардынацыі Еўразійскай эканамічнай камісіі.