Галоўная / Навiны

Актуальныя пытанні еўразійскай эканамічнай інтэграцыі разгледзелі на пасяджэнні Савета ЕЭК

12/07

Старшыня Савета ЕЭК, намеснік Прэм’ер-міністра Рэспублікі Беларусь Наталля Пяткевіч 8 ліпеня 2025 года правяла пасяджэнне Савета ЕЭК у фармаце відэаканферэнцыі. У мерапрыемстве прыняла ўдзел намеснік Міністра эканомікі Алеся Абраменка.

Парадак дня пасяджэння ўключаў больш за 40 пытанняў, у тым ліку ў сферах тэхнічнага і мытна-тарыфнага рэгулявання, маркіроўкі прадукцыі, развіцця біржавога гандлю, энергетыкі, транспартнай палітыкі і іншых.

Члены Савета ЕЭК адобрылі парадак дня пасяджэння Еўразійскага міжурадавага савета, запланаванага на жнівень 2025 года. Па ініцыятыве беларускага боку ў яго быў уключаны пункт аб рэалізацыі Стратэгічных напрамкаў развіцця еўразійскай эканамічнай інтэграцыі да 2025 года — у мэтах выканання задач, пастаўленых Кіраўніком дзяржавы на Вышэйшым Еўразійскім эканамічным савеце 27 чэрвеня 2025 года.

Прынята рашэнне аб стварэнні новай еўразійскай тэхналагічнай платформы па развіццю робататэхнікі, вытворчасці і ўкараненні прамысловых робатаў у краінах – членах Еўразійскага эканамічнага саюза. Стварэнне ЕТП «Робататэхніка» накіравана на рэалізацыю прыярытэтаў беларускага старшынства ў органах ЕАЭС у 2025 годзе, выкладзеных у звароце Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь да кіраўнікоў дзяржаў – членаў ЕАЭС.

Унесены дапаўненні ў Адзіныя каранцінныя фітасанітарныя патрабаванні, што прад’яўляюцца да падкаранціннай прадукцыі і аб’ектаў на мытнай мяжы Еўразійскага эканамічнага саюза. Прыняцце дадзеных дапаўненняў садзейнічае ахове раслін, расліннай прадукцыі і мытнай тэрыторыі Саюза ад распаўсюджвання каранцінных аб’ектаў і павышае эфектыўнасць працэдуры каранціннага фітасанітарнага кантролю.

Прыняты рашэнні па маркіроўцы веласіпедаў, касметычнай прадукцыі з антымікробным дзеяннем, ікры ласосевых і асетравых рыб, асобных відаў змазачных алеяў. Рашэннямі ўсталёўваюцца адзіныя правілы фарміравання кодаў маркіроўкі і ўзаемадзеяння пры трансгранічным гандлі. Акрамя таго, прадугледжваецца ўзаемнае прызнанне сродкаў ідэнтыфікацыі пры ўвядзенні маркіроўкі на тэрыторыі двух дзяржаў – членаў ЕАЭС, а таксама магчымасць замовы кодаў маркіроўкі ўзору дзяржавы, у якой уведзена маркіроўка, праз нацыянальнага аператара краіны-экспарцёра.

Унесены змяненні ў Правілы рэгістрацыі і экспертызы бяспекі, якасці і эфектыўнасці медыцынскіх вырабаў. Рашэнне накіравана на забеспячэнне ўзаемнага даверу краін-членаў Саюза да вынікаў экспертызы, а таксама аптымізацыю часавых і працоўных выдаткаў на рэгістрацыю.

Па ініцыятыве Рэспублікі Беларусь унесены змяненні ў Правілы вызначэння краіны паходжання асобных відаў тавараў для мэт дзяржаўных (муніцыпальных) закупак. Пасля ўступлення ў сілу рашэння Савета Камісіі вытворцы тавараў (напрыклад: лазераў, мікрадысплеяў, элементаў наркозна-дыхальнай апаратуры, частак чыгуначных лакаматываў або трамвайных рухавікоў) атрымаюць магчымасць уключэння прадукцыі ў Еўразійскі рэестр прамысловай прадукцыі, а пастаўшчыкі — магчымасць атрымання выпіскі з рэестра для ўдзелу ў закупках у дзяржавах, дзе ўведзены прэферэнцыі, абмежаванні або забароны для тавараў, што паходзяць з іншых дзяржаў – членаў або трэціх краін.