Алена Балігатава: наша задача-канвертаваць дзеючыя інструменты падтрымкі інвестыцый у новыя прадпрыемствы і перадавыя тэхналогіі
Аб гэтым заявіла сёння, 14 мая 2026 года, намеснік міністра эканомікі Алена Балігатава на пленарным пасяджэнні XVI Міжнароднага эканамічнага форуму «Млын поспеху»
У прывітальным слове да ўдзельнікаў форуму намеснік міністра адзначыла, што была праведзена каласальная праца, каб умовы для інвестараў у Беларусі сталі максімальна празрыстымі, зразумелымі і выгаднымі.
«Дзяржава прапанавала бізнэсу магутныя стымулы: ад абноўленага Закона «Аб інвестыцыях» да маштабнай ініцыятывы «Адзін раён – адзін праект». І гэта дало свае вынікі: забяспечаны максімальны за тры пяцігодкі прырост інвестыцый.
У бягучым пяцігоддзі пад нашы нацыянальныя прыярытэты паралельна з рэгулятарнымі мерамі Ўрад запусціў лінейку новых, даступных крэдытных прадуктаў з камфортнымі ўмовамі: «моцныя рэгіёны», «турыстычны патэнцыял», «тэхналагічная самадастатковасць». На сённяшні дзень адобрана больш за 340 заявак, у тым ліку 67 бізнес-ідэй у Магілёўскай вобласці», – распавяла Алена Балігатава.
На думку намесніка кіраўніка Мінэканомікі, значным каталізатарам дзелавой актыўнасці стаў абноўлены Закон «Аб інвестыцыях». У ім закладзены стымулы для развіцця прыярытэтных сектараў эканомікі з індывідуальным пакетам прэферэнцый пад кожную задачу.
«Першае – гэта класічныя інвестдагаворы. Яны створаны для маштабных праектаў і даюць шырокі пакет ільгот. Для імпартазамяшчальных вытворчасцяў ўкаранёны унікальны інструмент – спецiнвестдагавор, у рамках якога Дзяржава гарантуе стабільны попыт і гатова напрамую выкупляць частка прадукцыі.
Другое – спецыяльны рэжым прэферэнцыйных праектаў. Гэта самы хуткі шлях для запуску бізнесу ў рэгіёнах. Для пачатку рэалізацыі праекта дастаткова аператыўнага рашэння мясцовага выканкама. Да цяперашняга часу ў краіне адобраны 31 прэферэнцыйны праект.
Магілёўская вобласць актыўна ўключылася ў гэты працэс: рэалізуецца 9 прэфпраектаў, з іх адзін ужо завершаны.
Трэцяе – механізм бюджэтных трансфертаў. Па сутнасці, гэта інвестыцыйны кешбэк. Пасля таго як інвестар паспяхова завяршыў праект у прыярытэтнай сферы і ўвёў аб'ект у эксплуатацыю, дзяржава кампенсуе частку капітальных выдаткаў жывымі грашыма. Памер гэтай кампенсацыі напрамую залежыць ад геаграфіі праекта і складае ад 10 да 35 адсоткаў.
У Магілёўскай вобласці інвестар можа атрымаць максімальны памер трансферту –35 працэнтаў. Такая льгота дзейнічае ў рамках праграмы развіцця паўднёва-ўсходняга рэгіёну Магілёўшчыны», - падкрэсліла Алена Балігатава.
На заканчэнне свайго выступу намесніца міністра эканомікі выказала перакананасць, што сённяшняя пляцоўка дапаможа інвестарам укласці на Магілёўшчыне новыя маштабныя інвестыцыйныя дамовы.

