Галоўная / Навiны

Алена Балігатава: праект Праграмы-2030 увязаны з мэтамі ўстойлівага развіцця

08/12

Аб гэтым заявіла сёння, 8 снежня 2025 г., намеснік міністра эканомікі Алена Балігатава, прадстаўляючы праект Праграмы сацыяльна-эканамічнага развіцця Рэспублікі Беларусь на 2026 – 2030 гады на пасяджэнні Савета па ўстойлівым развіцці.

 Намеснік кіраўніка эканамічнага ведамства адзначыла высокую эфектыўнасць нацыянальнай сістэмы дасягнення Мэт устойлівага развіцця.

У рэйтынгу дасягнення МУР Беларусі належыць 32-е месца са 167 дзяржаў, узровень прагрэсу па дасягненні МУР стабільна высокі – 80 працэнтаў.

Беларусь утрымлівае пазіцыі ў ліку краін з вельмі высокім узроўнем развіцця і займае 65 месца са 193 дзяржаў у Глабальным індэксе чалавечага развіцця.

«Ідэалогія ўстойлівасці ляжыць у аснове ўсіх праграмных дакументаў краіны.

У пачатку бягучага года была адобрана Нацыянальная стратэгія ўстойлівага развіцця Рэспублікі Беларусь да 2040 года. Яе прыярытэтныя напрамкі сталі базай для сярэднетэрміновага развіцця.

Сумеснымі намаганнямі дзяржорганаў, навуковай і экспертнай супольнасці, бізнес-колаў быў распрацаваны праект Праграмы сацыяльна-эканамічнага развіцця на 2026 – 2030 гады.

Сем ключавых прыярытэтаў дакумента вызначаюць вектар развіцця беларускай эканомікі па трох складніках: усебаковае развіццё асобы, павышэнне якасці і стандартаў жыцця, збалансаваны эканамічны рост і забеспячэнне экалагічнай бяспекі.

 Так, «нацыянальная дэмаграфічная бяспека» яшчэ больш наблізіць нас да дасягнення мэты 3 «добрае здароўе і дабрабыт».

Прыярытэт «развіццё чалавечага патэнцыялу» накіраваны на дасягненне мэтаў 10 «памяншэнне няроўнасці» ў кантэксце сацыяльнай абароны, 4 «якасная адукацыя» і 8 «годная праца і эканамічны рост».

«Якаснае і зручнае асяроддзе для жыцця» - гэта прагрэс у дасягненні мэтаў 6 « чыстая вада і санітарыя» і 11 «устойлівыя гарады».

Задачы прыярытэту 4 ўвязаныя з мэтамі 9 «індустрыялізацыя, інавацыя і інфраструктура» і 12 «адказнае спажыванне і вытворчасць».

Рэалізацыя прыярытэту «моцныя рэгіёны» спрыяе дасягненню мэтаў 11 «устойлівыя гарады», 13 «барацьба са змяненнем клімату», 15 «захаванне экасістэм сушы», а таксама 2 «ліквідацыя голаду», але ў сусветным кантэксце. Беларусь забяспечвае рэсурсамі сябе і гатова падзяліцца з іншымі.

Рэалізуючы турыстычны патэнцыял, будзем дасягаць мэты 8 «годная праца і эканамічны рост» і 11 «устойлівыя гарады».

Такім чынам, Праграма цесна ўвязана з мэтамі ўстойлівага развіцця, адаптаванымі пад нацыянальныя інтарэсы», – рэзюмавала намеснік міністра эканомікі.