Алена Балігатава: ПСЭР-2030 распрацоўваецца з улікам меркавання шырокага кола зацікаўленых бакоў
Пра гэта паведаміла сёння, 9 ліпеня 2025 года, намеснік Міністра эканомікі Рэспублікі Беларусь Алена Балігатава падчас круглага стала, на якім абмяркоўваўся праект Праграмы сацыяльна-эканамічнага развіцця Рэспублікі Беларусь на 2026–2030 гады. Мерапрыемства арганізавана на пляцоўцы НДЭІ Мінэканомікі.
Алена Балігатава адзначыла, што ў зацверджанай Кіраўніком дзяржавы Канцэпцыі Праграмы на 2026–2030 гады адным з ключавых прыярытэтаў з'яўляецца развіццё чалавечага патэнцыялу. І цяпер стаіць задача — пачуць меркаванні ўсіх зацікаўленых бакоў: органаў дзяржаўнага кіравання, навуковай супольнасці, бізнесу і экспертаў, абагульніць гэтыя прапановы і сфарміраваць кансалідаваны дакумент.
«Неабходна засяродзіцца на канкрэтных, значных пытаннях, якія рэальна рэалізаваць на працягу пяцігодкі. Праект ПСЭР-2030 абапіраецца на дасягненні мінулых гадоў, улічвае сучасныя выклікі і накіраваны на практычныя рашэнні. Нам важна меркаванне бізнес-супольнасці аб тым, што яшчэ трэба ўключыць у фінальную версію дакумента», — адзначыла намеснік Міністра.
Дырэктар НДЭІ Мінэканомікі Наталля Берчанка прадставіла прапановы да праекта Праграмы сацыяльна-эканамічнага развіцця Рэспублікі Беларусь на 2026–2030 гады.
Падчас абмеркавання праекта дакумента закраналіся пытанні распрацоўкі сістэмы новых стандартаў якасці жыцця, лічбавізацыі, падрыхтоўкі кадраў, пошуку новай нішавай індустрыялізацыі, ролі бізнесу ў сацыяльна-эканамічным развіцці краіны і іншыя.
Круглы стол з удзелам прадстаўнікоў бізнес-супольнасці адкрыў серыю працоўных сустрэч па абмеркаванню праекта ПСЭР-2030.

