Алеся Абраменка: беларускія кампетэнцыі і кітайскія тэхналогіі-аснова для «сумеснай будучыні»
Аб гэтым сёння 11 жніўня 2025 г.заявіла намеснік міністра эканомікі Алеся Абраменка на сустрэчы з генеральным дырэктарам Кітайскай нацыянальнай машынабудаўнічай карпарацыі па знешнеэканамічным і тэхнічным супрацоўніцтве (CMIC) спадаром Лі Гуанінь. На сустрэчы таксама прысутнічалі прадстаўнікі Мінбудархітэктуры, канцэрна «Белнафтахім», холдынгу «Беларуская цэментная кампанія», ААТ «Мазырскі НПЗ», ААТ «Нафтан».
«Стратэгічнае партнёрства нашых краін грунтуецца на пашырэнні галіновай кааперацыі з выкарыстаннем кітайскіх новых і высокіх тэхналогій. Менавіта аб'яднанне беларускіх кампетэнцый і кітайскіх перадавых тэхналогій мы бачым у якасці ключавога элемента пабудовы «сумеснай будучыні», – адзначыла намеснік міністра эканомікі.
Генеральным дырэктарам кампаніі Лі Гуанінь праведзена прэзентацыя кампаніі, прадстаўлены ключавыя напрамкі дзейнасці, інавацыйныя рашэнні і патэнцыйныя напрамкі двухбаковага супрацоўніцтва, выказана зацікаўленасць ва ўдзеле ў мадэрнізацыі цэментных і нафтаперапрацоўчых заводаў.
«Прамысловы сектар Беларусі імкнецца развіваць назапашаны патэнцыял, асвойваць новыя тэхналогіі, у прыватнасці з Кітаем. З свайго боку мы гатовы да прадметнага абмеркавання практычных напрамкаў узаемавыгаднага супрацоўніцтва», – падкрэсліла Алеся Абраменка.

