Алеся Абраменка: прамыя кантакты спрыяюць выбудоўванню новых кааперацыйных сувязяў прадпрыемстваў Беларусі і Кітая
Пра гэта заявіла сёння, 23 верасня 2025г., намеснік міністра эканомікі Алеся Абраменка на адкрыцці выставы Кітайскага медыцынскага абсталявання ў індустрыяльным парку «Вялікі Камень».
У сваім прывітальным слове намеснік міністра эканомікі адзначыла, што беларускія вытворцы і спажыўцы даўно разглядаюць Кітай як найважнейшага пастаўшчыка абсталявання, тэхналогій і матэрыялаў, і выказала ўпэўненасць, што прадпрыемствы-ўдзельнікі змогуць выбудаваць эфектыўныя каналы закупак і кааперацыйныя сувязі.
«У рамках нядаўняй сустрэчы на палях саміту Шанхайскай арганізацыі супрацоўніцтва лідары Беларусі і Кітая пацвердзілі адзінства поглядаў па ключавых пытаннях міжнароднага і двухбаковага парадку дня. На аснове дасягнутых дамоўленасцяў мы працягнем паслядоўную рэалізацыю новай мадэлі прыкладнога супрацоўніцтва-стратэгіі сумеснага тэхналагічнага развіцця і прамысловай і інвестыцыйнай кааперацыі», – заявіла Алеся Абраменка.
У рамках адкрыцця выставы адбыліся цырымоніі:
адкрыцця Кітайска-Беларускага цэнтра традыцыйнай кітайскай медыцыны»,
запуска кнiгi «арыгінальная тэхніка акупунктуры і масажу»,
перадачы абсталявання кітайскай Асацыяцыяй медыцынскага абсталявання ў дар Мінскай абласной клінічнай бальніцы,
падпісанне Мемарандума аб супрацоўніцтве ў галіне ўралагічнай хірургіі.
Праграмай выставы прадугледжана правядзенне і іншых семінараў і мерапрыемстваў.