Алеся Абраменка: простыя і эфектыўныя механізмы падтрымкі інвестпраектаў спрыяюць стварэнню ў малых раёнах новых вытворчасцяў
Пра гэта заявіла сёння, 6 лістапада 2026 года, намеснік міністра эканомікі Алеся Абраменка падчас рабочай паездкі ў Мсціслаўскі раён Магілёўскай вобласці.
Намеснік міністра эканомікі прыняла ўдзел у пасяджэнні райвыканкама, дзе разгледзелі вынікі сацыяльна-эканамічнага развіцця і выканання бюджэту рэгіёна ў студзені-верасні бягучага года. Асаблівую ўвагу ўдзельнікі надалі дынаміцы і выніковасці інвестыцыйнай дзейнасці.
«Сёння за спажыўца ідзе вострая канкурэнцыя – выйграе той, хто хутчэй прапануе якасны прадукт па даступнай цане. У гэтых умовах дзяржава стварае простыя і дзейсныя механізмы для хуткага старту інвестпраектаў. Адзін з такіх інструментаў – рэжым прэферэнцыйных праектаў: для пачатку рэалізацыі дастаткова рашэння выканкама. На дадзены момант у пераліку 48 прэфпраектаў, 9 з іх рэалізуюцца ў Магілёўскай вобласці.
Яшчэ адзін запатрабаваны механізм – ільготныя крэдытныя прадукты пад брэндам «Рэгіянальная ініцыятыва». Адобрана ўжо каля 480 заявак, прычым звыш 75 перспектыўных бізнес ідэй увасобяцца ў жыццё ў Магілёўскай вобласці. У выніку рэгіёны атрымліваюць адчувальны эканамічны эфект: з'яўляюцца новыя вытворчасці і прадукты, ствараюцца працоўныя месцы», – адзначыла Алеся Абраменка.
Працоўны дзень намесніка міністра эканомікі прадоўжыўся наведваннем шэрагу прадпрыемстваў раёна.
Мсціслаўская швейная фабрыка ў рамках ініцыятывы «Адзін раён – адзін праект» пабудавала новы вытворча лагістычны цэнтр, створана 18 новых працоўных месцаў.
Філіял «Мсціслаўскі» ААТ «Бабушкiна крынка» сістэмна абнаўляе тэхналагічнае абсталяванне і праводзіць маштабную тэхнічную мадэрнізацыю. Такі падыход дазваляе аператыўна пашыраць лінейку прадукцыі і гнутка рэагаваць на запыты рынку.
У завяршэнне рабочай паездкі Алеся Абраменка наведала Пустынскі Свята Успенскі мужчынскі манастыр. Гэтая праваслаўная святыня прайшла няпросты шлях аднаўлення: дзякуючы сумесным намаганням дзяржавы і ініцыятыўных грамадзян, мясціна не толькі адрадзілася, але і стала пунктам прыцягнення для паломнікаў, спрыяючы папулярызацыі багатай гісторыка культурнай спадчыны рэгіёна.
Фота – mstlife.by.

