Галоўная / Навiны

Алеся Абраменка: развіццё тэрыторый з прэферэнцыйнымі рэжымамі прыносіць карысць як бізнэсу, так і дзяржаве

02/09

Пра гэта заявіла намесніца міністра эканомікі Алеся Абраменка ў апублікаваным сёння, 2 верасня 2025г., «Актуальным інтэрв'ю» «Первому информационному»

Намеснік кіраўніка эканамічнага ведамства адзначыла ўклад рэзідэнтаў свабодных эканамічных зон у агульныя эканамічныя паказчыкі. Па выніках паўгоддзя інвестыцыі ў асноўны капітал выраслі ў 1,3 разы, дасягнуўшы 1 млрд.рублёў, ПЗІ на чыстай аснове – амаль на 13%, заробкаў – больш чым на 15%, павялічыліся аб'ёмы выплачаных падаткаў і вытворчасць прамысловай прадукцыі. Чакаецца, што да канца года ўкладанні рэзідэнтаў перавысяць адзнаку ў 2 млрд.рублёў.

Намеснік міністра эканомікі адказала на пытанні аб самых запатрабаваных ільготах, умовах, пры выкананні якіх можна стаць рэзідэнтам СЭЗ, эканамічных эфектах ад такой дзяржпадтрымкі (на 1 рубель прэферэнцый – 2,6 рубля падаткаў і інвестыцый), укладзе СЭЗ у паказчыкі развіцця рэгіёнаў і выпуск айчынных аналагаў імпартнай прадукцыі, пералічыла сферы, у якіх рэзідэнты рэалізуюць свае праекты. 

 Значны фрагмент гутаркі закранаў пытанні стратэгічнага планавання развіцця свабодных эканамічных зон.

«На працягу года мы з адміністрацыямі СЭЗ і аблвыканкамамі вызначылі падыходы да фарміравання стратэгій развіцця гэтых тэрыторый да 2030 года. Спіс традыцыйных задач, якія стаяць перад СЭЗ, (дыверсіфікацыя экспарту, імпартазамяшчэнне, укараненне высокіх тэхналогій) быў істотна пашыраны. Гаворка ідзе, у прыватнасці, аб пытаннях лакалізацыі, фарміраванні кластараў, трэба прыцягваць навуку і супрацоўнічаць з лабараторыямі і ВНУ. І, вядома ж, папулярызаваць нашы прэферэнцыйныя рэжымы. Каб усе ведалі, што гэта супрацоўніцтва эфектыўнае, і прыносіць карысць як бізнэсу, так і дзяржаве», – адзначыла Алеся Абраменка.

 

Поўную версію інтэрв'ю глядзіце на «Первом информационном»