Галоўная / Навiны

Алеся Абраменка: развіццё турызму-важны напрамак умацавання эканомікі Лепельскага раёна

23/12

Пра гэта заявіла сёння, 23 снежня 2025 года, намеснік міністра эканомікі Алеся Абраменка, наведваючы з рабочай паездкай Лепельскі раён Віцебскай вобласці.

Намеснік кіраўніка эканамічнага ведамства прыняла ўдзел у пасяджэнні райвыканкама, на якім падводзіліся вынікі сацыяльна-эканамічнага развіцця рэгіёна ў 2025-м і перспектыўныя планы на 2026-ы. 

Як адзначыла Алеся Абраменка, у раёне вядзецца праца па мадэрнізацыі вытворчасцяў, развіцці кааперацыі з машынабудаўнічымі флагманамі і асваенні новых напрамкаў у харчовай і дрэваапрацоўчай прамысловасці. Але менавіта турызм здольны стаць драйверам эканомікі Лепельшчыны.

«У новым пяцігоддзі рэалізацыя турыстычнага патэнцыялу з'яўляецца нацыянальным прыярытэтам. А Лепель – гэта прыгожы край, дзе сама прырода падказвае ідэі для развіцця турызму: унікальныя экасістэмы Бярэзінскага біясфернага запаведніка, аналагаў якім няма ва ўсёй Еўропе, багатая гісторыка-культурная спадчына. Важна ператварыць гэтае багацце ў сучасны прадукт, які будзе прыцягваць гасцей з усёй краіны і з-за мяжы».

Рэгіёну трэба больш актыўна далучаць бізнэс у гэты працэс, прапаноўваючы, у тым ліку, выкарыстоўваць магчымасці абноўленага інвестыцыйнага заканадаўства і інструменты падтрымкі рэгіянальных ініцыятываў для стварэння аграсядзібаў, новых турыстычных маршрутаў, развіцця інфраструктуры гасціннасці і адпачынку», – падкрэсліла намеснік міністра эканомікі. 

Рабочы дзень Алесі Абраменкі працягнуўся наведваннем прадпрыемстваў рэгіёну.

Першы аб'ект - ТАА «Адзіная Гандлёвая Сістэма - Сінтэз».

Кампанія служыць яркім прыкладам паспяховага, інавацыйнага і сацыяльна арыентаванага бізнэсу, які, знаходзячыся ў невялікім мястэчку, здолеў выйсці на міжнародны ўзровень канкурэнтаздольнасці.

Сакрэт іх поспеху заключаецца ва ўласных распрацоўках, прафесіяналізме і адданасці справе супрацоўнікаў.

Таксама намеснік Міністра эканомікі пабывала на Лепельскім МКК.

Прадпрыемства выпускае больш за 40 відаў прадукцыі, пераможцам прафесійных конкурсаў і міжнародных выставак, зарэкамендавала сябе як надзейны партнёр, які працуе з дваццаццю краінамі свету.