Алеся Абраменка: стратэгічныя дакументы развіцця еўразійскай эканамічнай інтэграцыі нацэлены на фарміраванне адзінай транспартна-лагістычнай прасторы
Пра гэта заявіла сёння, 18 верасня 2025г., намеснік міністра эканомікі Алеся Абраменка, выступаючы на XVI Міжнароднай навукова-практычнай канферэнцыі «Перспектывы развіцця мытнага заканадаўства: баланс даверу і кантролю».
У сваім прывітальным слове намеснік кіраўніка эканамічнага ведамства пазначыла ключавыя напрамкі сумеснай працы Мінэканомікі і Дзяржаўнага мытнага камітэта ў рамках старшынства Беларусі ў органах ЕАЭС, якія прама ці ўскосна закранаюць інтарэсы бізнесу, экспарцёраў, рэзідэнтаў свабодных эканамічных зон.
Першае – удасканаленне мытнага рэгулявання з улікам практыкі яго прымянення. Тут актуальная задача карэкціроўка Мытнага кодэкса ў частцы рэгулявання знешняга электроннага гандлю.
Другі важны напрамак – рэалізацыя ініцыятыўных прапаноў ДМК на Еўразійскім трэку. Гаворка ідзе, у прыватнасці, аб эксперыменце па навігацыйных пломбах, перакваліфікацыі асобных тавараў у адпаведнасці з ТН ЗЭД ЕАЭС, пытаннях электроннага гандлю таварамі, карэкціроўцы пералікаў тавараў, у дачыненні да якіх дзейнічае дазвольны парадак увозу і вывазу, афармлення і рэгістрацыі дэкларацыі на тавары.
Значны фрагмент выступу Алесі Абраменкі быў прысвечаны праекту Дэкларацыі-2030. План мерапрыемстваў па рэалізацыі дакумента праходзіць узгадненне ў дзяржавах-членах і павінен быць зацверджаны Саветам ЕЭК да канца года. Ён уключае ў сябе каля 17 механізмаў і 40 мерапрыемстваў, накіраваных на фарміраванне агульнай транспартна-лагістычнай прасторы.
«Для гэтага плануецца спрасціць і максімальна аблічбаваць працэдуры мытнага адміністравання транзітных перавозак грузаў у міжнародных зносінах.
Не менш важная задача – аператыўны абмен інфармацыяй паміж мытнымі службамі.
Развіццю адзінай сістэмы мытнага транзіту ЕАЭС таксама будзе спрыяць падключэнне да яе зацікаўленых трэціх краін.
І нам трэба будзе прыкласці яшчэ нямала сумесных намаганняў, каб паспяхова рэалізаваць гэтыя амбіцыйныя мэты», – падкрэсліла намеснік кіраўніка Міністэрства.