Алеся Абраменка: супрацоўніцтва ў галіне развіцця – ключавы элемент беларуска-кітайскага стратэгічнага партнёрства
Намеснік міністра эканомікі Рэспублікі Беларусь Алеся Абраменка правяла рабочую сустрэчу з начальнікам першага Дэпартамента па рэгіянальных справах Дзяржаўнага агенцтва па міжнародным развіцці і супрацоўніцтвe (CIDCA) г-ном Лі Мінам. Падчас перагавораў бакі абмеркавалі бягучы стан і перспектывы двухбаковага супрацоўніцтва ў сферы развіцця, а таксама ход рэалізацыі сумесных праектаў.
Алеся Абраменка падкрэсліла, што Беларусь і Кітай звязваюць адносіны ўсепагоднага ўсебаковага стратэгічнага партнёрства, а супрацоўніцтва ў галіне развіцця з'яўляецца адным з ключавых напрамкаў узаемадзеяння.
Падчас сустрэчы асаблівая ўвага была ўдзелена падрыхтоўцы і рэалізацыі перспектыўных праектаў у сферы тэхніка-эканамічнай дапамогі. Бакі таксама пацвердзілі намер прасоўваць глабальную ініцыятыву ў галіне развіцця і паскорыць рэалізацыю праектаў, накіраваных на сацыяльна-эканамічнае развіццё Беларусі і павышэнне ўзроўню жыцця насельніцтва.
Кітайскі бок пацвердзіў прыхільнасць далейшаму паглыбленню супрацоўніцтва з Рэспублікай Беларусь і гатоўнасць сумесна рэалізоўваць важныя дамоўленасці, дасягнутыя кіраўнікамі дзяржаў, з акцэнтам на восем асноўных напрамкаў у рамках глабальнай ініцыятывы ў галіне развіцця.
Бакі дамовіліся падтрымліваць рэгулярны дыялог і працягваць сумесную працу па падрыхтоўцы і рэалізацыі канкрэтных праектаў, накіраваных на далейшае ўмацаванне беларуска-кітайскага супрацоўніцтва ў галіне развіцця.

