Галоўная / Навiны

Алеся Абраменка: удалося істотна зблізіць пазіцыі бакоў па доўгатэрміновых стратэгічных дакументах развіцця еўразійскай эканамічнай інтэграцыі

05/09

3 і 4 верасня 2025 года ў г.Маскве на пляцоўцы ЕЭК адбыліся кансультацыі на ўзроўні намеснікаў кіраўнікоў эканамічных ведамстваў з прыцягненнем галіновых рэгулятараў па абмеркаванні праекта плана мерапрыемстваў («дарожнай карты») па рэалізацыі Дэкларацыі аб далейшым развіцці эканамічных працэсаў у рамках Еўразійскага эканамічнага саюза да 2030 года і на перыяд да 2045 года «Еўразійскі эканамічны шлях», а таксама завяршэння стратэгічных напрамкаў развіцця еўразійскай эканамічнай інтэграцыі да 2025 года.

Рэспубліку Беларусь на нарадах прадставіла намеснік міністра эканомікі Алеся Абраменка.

У ліку тэм, якія абмяркоўваліся, – умацаванне ўзаемадзеяння мытных, падатковых органаў на беспапяровай аснове, далейшае развіццё лічбавага парадку дня, маніторынг актаў, якія складаюць права Саюза, магчымасць звароту ў судовыя органы па кампенсацыю ўрону па парушэннях правілаў канкурэнцыі на трансгранічных рынках, і многія іншыя.

Па выніках разгляду была ўрэгулявана палова пытанняў парадку дня.

Каля 25 адчувальных пазіцый плана Дэкларацыі, а таксама шэраг ключавых пытанняў Стратэгіі будуць разгледжаны на бліжэйшым пасяджэнні Савета ЕЭК. Задача - выйсці на гатовыя рашэнні да пасяджэння Еўразійскага Міжпраўнага савета, якое адбудзецца ў Мінску 29-30 верасня сінхронна з мерапрыемствамі міжнароднай прамысловай выставы "Інапрам".