Галоўная / Навiны

Алеся Абраменка: Жаночае прадпрымальніцтва-значны фактар эканамічнага развіцця краіны

20/11

Аб гэтым заявіла 19 лістапада 2026 года намеснік міністра эканомікі Алеся Абраменка, выступаючы на канферэнцыі «Жанчыны Саюзнай дзяржавы» ў рамках дзелавога форуму Саюзнай дзяржавы «Iнтэграцыя» ў г.Масква.

Намеснік міністра расказала аб развіцці жаночага прадпрымальніцтва ў нашай краіне, мерах яго падтрымкі і паглыбленні ўзаемадзеяння бізнес-лэдзі Беларусі і Расіі.

Паводле слоў намесніка кіраўніка Мінэканомікі, у Беларусі жанчыны актыўна ідуць у бізнес: на іх долю прыпадае амаль 42% ад агульнай колькасці прадпрымальнікаў. Пры гэтым кожная дзявятая жанчына-прадпрымальнік выступае працадаўцам, ствараючы новыя працоўныя месцы і стымулюючы занятасць.

«Развіццё жаночага прадпрымальніцтва-гэта не толькі пра падтрымку асобных праектаў, але і пра раскрыццё патэнцыялу цэлых галін. Таму мы робім стаўку на спалучэнне фінансавых і нефінансавых інструментаў, якія ўлічваюць спецыфіку жаночага бізнесу.

У рамках Дзяржаўнай праграмы «Устойлівае прадпрымальніцтва» рэалізуюцца інструменты фінансавай падтрымкі праектаў, арыентаваных на імпартазамяшчэнне і экспарт, рэсурса - і энергазберажэнне, а таксама ўкараненне новых тэхналогій.

Важным элементам сістэмнай падтрымкі сталі кансультацыйныя паслугі, адаптаваныя пад патрэбы жанчын-прадпрымальнікаў, а таксама папулярызацыя рэальных гісторый поспеху.

Эфектыўным механізмам ліквідацыі бар'ераў у развіцці жаночага прадпрымальніцтва стала трохбаковае пагадненне паміж Мінэканомікі, Беларускім саюзам жанчын і Белінвестбанкам. За тры гады яго рэалізацыі праведзена звыш 50 мерапрыемстваў – круглых сталоў, бізнес-трэнінгаў, семінараў і кааперацыйных біржаў. Дзякуючы гэтай працы жанчыны-прадпрымальнікі змаглі знайсці бізнес-партнёраў, асвоіць новыя кампетэнцыі і запусціць сумесныя праекты», – адзначыла Алеся Абраменка.

Устойліва развіваецца дзелавое супрацоўніцтва бізнес-лэдзі нашых краін. Важным этапам у гэтым працэсе стаў Форум «Жанчыны. Бізнес. Будучыня», які прайшоў у маі 2026 года ў Мiнску і аб'яднаў каля 500 удзельнікаў, у тым ліку блізу 150 прадпрымальніц з 20 расiйскіх рэгіёнаў. Форум зарэкамендаваў сябе як эфектыўная пляцоўка для фарміравання сумесных ініцыятыў і пашырэння кааперацыйных сувязей, заклаўшы падмурак для дзясяткаў новых праектаў.

«Мінэканомікі і надалей гатова падтрымліваць ініцыятывы, накіраваныя на нарошчванне ўзаемадзеяння ў рамках Саюзнай дзяржавы. Наша мэта – стварыць максімальна спрыяльныя ўмовы для маштабавання жаночага прадпрымальніцтва і раскрыцця яго патэнцыялу», – рэзюмавала Алеся Абраменка.